Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Apr 2017

Лукашэнка накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам форуму "ТІБО-2017"

Лукашэнка накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам форуму

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2017". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Сёння інфармацыйныя тэхналогіі ўкараняюцца паўсюдна і кардынальна ператвараюць усе сферы жыццядзейнасці чалавека. Высокая хуткасць і паспяховасць працэсаў лічбавай трансфармацыі ў галінах - залог устойлівага развіцця краіны, канкурэнтаздольнасці эканомікі і росту дабрабыту грамадзян. Таму дынамічнае развіццё ІТ-сферы ўваходзіць у лік важнейшых задач для нашай дзяржавы", - гаворыцца ў прывітальным пасланні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за многія гады форум "TIБO" зарэкамендаваў сябе як адна з найбольш паспяховых пляцовак для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дзе разам з беларускімі кампаніямі прымаюць удзел карпарацыі з сусветнымі імёнамі."ТІБО-2017"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі