Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Ліп 2017

Лукашэнка на палях кангрэса рускай прэсы сустрэўся з Ігнаценкам і Гусманам і даў інтэрв'ю ТАСС

Лукашэнка на палях кангрэса рускай прэсы сустрэўся з Ігнаценкам і Гусманам і даў інтэрв'ю ТАСС

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях пасяджэння XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы сустрэўся з паслом добрай волі ЮНЕСКА, прэзідэнтам Сусветнай асацыяцыі рускай прэсы Віталем Ігнаценкам і адказным сакратаром Сусветнай асацыяцыі рускай прэсы, першым намеснікам генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаілам Гусманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы абмяркоўваліся глабальныя тэмы, у тым ліку ініцыятывы, вылучаныя Беларуссю ў час 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ па арганізацыі новага маштабнага міжнароднага форуму па аналогіі з Хельсінкскім працэсам, а таксама ролю сродкаў масавай інфармацыі ў сучасных працэсах у свеце.

Віталь Ігнаценка, у прыватнасці, высока ацаніў ініцыятывы беларускага боку і асабіста Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, накіраваныя на ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. "Усім надакучыла варагаваць, усім надакучыла ўзаемнае неразуменне. Усе якраз цяпер імкнуцца да ўзаемнага разумення. Невыпадкова сесія ПА АБСЕ прайшла ў Беларусі", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама даў кароткае інтэрв'ю агенцтву ТАСС. У ім закраналіся такія тэмы, як вынікі пасяджэння ў Маскве Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, развіццё беларуска-расійскіх адносін па важнейшых напрамках, перспектывы і праблемы функцыянавання Саюзнай дзяржавы. Таксама абмяркоўваліся пытанні, сугучныя тэматыцы Сусветнага кангрэса рускай прэсы, які праходзіць у Мінску. Вынікам размовы стане новая серыя праграмы з цыкла "Формула ўлады", якая, як плануецца, выйдзе ў жніўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі