Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Apr 2018

Лукашэнка: галоўная мэта застаецца нязменнай - мы будуем дзяржаву для народа

Лукашэнка: галоўная мэта застаецца нязменнай - мы будуем дзяржаву для народа

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнай мэтай застаецца будаўніцтва дзяржавы для народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная мэта застаецца нязменнай - мы будуем дзяржаву для народа", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, цяпер на першы план выходзіць задача ўмацаваць эканоміку і прымножыць дабрабыт грамадзян. Свет не стаў прасцейшым, ён стаў цікавейшым, даў роўныя магчымасці і шанцы. Умець скарыстацца імі - пытанне будучыні краіны, яе незалежнасці і паспяховасці, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Якой будзе Беларусь заўтра - залежыць ад кожнага з нас! Пры гэтым трэба памятаць, што працвітаючай можа быць толькі тая краіна, дзе існуе баланс адказнасці дзяржавы і грамадства за выкананне сваіх абавязкаў. Дзе кожны клапоціцца не толькі аб сабе, але і аб Радзіме. Дзе любыя выклікі і пагрозы не расколваюць грамадства, а аб'ядноўваюць, дапамагаючы выстаяць у сучасным свеце", - заявіў ён.

"Калі мы будзем працаваць дастойна, сумленна, то сумеснымі намаганнямі зможам дабіцца пастаўленых мэт і зрабіць жыццё беларускага народа лепшым. І мы зробім гэта, таму што ведаем, куды ідзём і чаго хочам", - сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі