У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі - Кастрычнік 2018
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Сак 2018

Лукашэнка: дзякуючы моладзі Беларусь павінна перастаць быць у сучаснай культуры terra incognita

Лукашэнка: дзякуючы моладзі Беларусь павінна перастаць быць у сучаснай культуры terra incognita

20 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дзякуючы поспехам моладзі Беларусь павінна перастаць быць у сучаснай культуры terra incognita. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з творчай моладдзю, якая праходзіць у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я веру, што дзякуючы вашым пошукам і поспехам Беларусь перастане быць у сучаснай культуры terra incognita. Для гэтага трэба імкнуцца дарыць сваё мастацтва ўсяму свету, бо яно існуе па-за геаграфічнымі і палітычнымі межамі, яно інтэрнацыянальнае", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што перад маладымі талентамі адкрываецца шмат магчымасцей, і ў краіне толькі рады, калі прадстаўнікі беларускай творчай эліты знаходзяць прызнанне ў тым ліку і за мяжой. "Але вельмі сумна, калі разумееш, што нашым сучаснікам, каб праславіцца на Радзіме, трэба спачатку заявіць аб сваім поспеху за яе межамі. Чаму ж мы не ацэньваем па заслугах іх майстэрства да таго, як гэта зробіць замежная публіка? Гэта наша вялікая праблема. Карані яе, зноў падкрэслю, у набытым у 90-я гады памылковым пачуцці ўласнай непаўнацэннасці. Ёсць такая рыса ў нашага народа", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, менавіта такая пазіцыя кіруе тымі, хто да гэтага часу спрабуе сцвярджаць, што ўсё лепшае дзесьці там, за межамі нашых граніц. А побач яго не хочуць бачыць.

"У Беларусі ж створаны ўмовы для старту таленавітай моладзі. Захаваны школы прафесійнага майстэрства, у якіх паспяхова выкладаюць знакамітыя педагогі. Праводзяцца конкурсы і фестывалі. Штосьці, магчыма, і ўпусцілі. Хочацца зразумець, у чым мы з дзяржаўнай пазіцыі не дапрацавалі. Ці ўсё ж нешта не так з нашым самаўспрыманнем, паважаннем сябе як нацыі?" - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што беларусы часта становяцца пераможцамі міжнародных фестываляў, у краіне праводзіцца і шмат нацыянальных конкурсаў, у іх ліку тэлепраекты "Я спяваю", "Акадэмія талентаў", "Талент краіны".

"Але як толькі тэлевізар выключылі, дзе гэтыя таленты? Чаму іх не відаць цяпер? Чаму яны не гараць, як зоркі? Яны, калі і зоркі, толькі ў сваім успрыманні: самі сябе называюць зоркамі і ўсё, - лічыць кіраўнік дзяржавы. - Толькі адзінкі далей атрымліваюць развіццё. У чым справа?"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску