Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Кст 2016

Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў

Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў

19 кастрычніка, Баранавіцкі раён /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў у Беларусі неабходна ўдасканальваць. Такое даручэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў у час праверкі ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэрскага складу Узброеных Сіл на 230-м агульнавайсковым Абуз-Лясноўскім палігоне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не стану аспрэчваць, што гэта сістэма існуе, але тое, што мы яе даўно не ўзварушвалі і не прыстасавалі да сучаснай вайны, гэта факт. Ёсць у нас праблемы і з тэрмінамі навучання, з праграмамі і выкладчыкамі, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Трэба браць выкладчыкамі падрыхтаваных людзей з часцей, каб яны маглі вучыць гэтаму, што трэба на вайне".

Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраўПрэзідэнт падкрэсліў, што падрыхтоўку ваенных кадраў трэба пастаянна прыстасоўваць да сучасных рэалій. Гэта датычыцца не толькі ваенных і ваенізаваных вышэйшых навучальных устаноў, але і ваенных факультэтаў у грамадзянскіх ВНУ. "Трэба ў дзяржсакратарыяце стварыць групу спецыялістаў і ўсё прааналізаваць, вычысціць з праграм непатрэбнае, зрабіць адэкватнымі тэрміны навучання, паглядзець на завочную форму навучання: ці патрэбна яна нам. Афіцэры яе крытыкуюць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраўАляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што мае патрэбу ў дапрацоўцы і сістэма праверкі ўзроўню падрыхтоўкі афіцэраў. "Самае страшнае - гэта фармалізм, не паўтарыць бы нам тое, што было ў савецкія часы, - сказаў Прэзідэнт. - Рабіце так, каб афіцэра можна было праверыць. Я не гавару, што яны павінны быць у вас вундэркіндамі, але я сам бегаў, падцягваўся і займаўся з салдатамі. Таму ведаю, якім павінен быць афіцэр. Зрабіце яго такім".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Калі мы самі сябе будзем уводзіць у зман, гэта недапушчальна. Мы не тая краіна, дзе можна на нешта махнуць рукой, падняць верталёт, паказаць агонь - гэта зусім не галоўнае. Галоўнае, каб афіцэр мог навучыць свайго падначаленага".Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраўЛукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі