Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Май 2017

Лукашэнка: Беларускім і расійскім прадпрыемствам трэба дзейнічаць на сваім рынку па-партнёрску

Лукашэнка: Беларускім і расійскім прадпрыемствам трэба дзейнічаць на сваім рынку па-партнёрску

11 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларускім і расійскім прадпрыемствам трэба не канкурыраваць, а дзейнічаць на сваім рынку па-партнёрску. Адпаведныя заявы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў сёння на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Расіі Васілём Голубевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце канкурыраваць шчыра, сумленна. Калі мы вырабляем камбайны ў Гомелі і "Растсельмаш" вырабляе, трэба разумець, што мы павінны як партнёры дамовіцца. Гэта наш агульны рынак. Душыць адзін аднаго не трэба, - сказаў Прэзідэнт. - Калі "Растсельмаш" не бачыць магчымасці дамовіцца, што нам застаецца рабіць... Канкурыраваць не толькі на нашых рынках, але і за іх межамі. Да чаго гэта прывядзе... Вазьміце МАЗ і КамАЗ. Адзін кульгае ў Беларусі, і другі працуе сяк-так. Вось да чаго прывяла гэта канкурэнцыя. Я ўжо не кажу пра замежжа".

Губернатар Растоўскай вобласці Расіі Васіль Голубеў

"Таму мы за тое, каб па-партнёрску сябе паводзіць, дагаворвацца. Мы можам дамовіцца, і мы да гэтага гатовы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь мае магчымасць паставак у Растоўскую вобласць рознай сельгастэхнікі, у тым ліку магчымасць развіваць зборачныя вытворчасці аўтатрактарнай тэхнікі.

Сустрэча з губернатарам Растоўскай вобласці Расіі Васілём Голубевым

Як было адзначана на сустрэчы, паміж профільнымі ведамствамі Беларусі і Расіі існуе дамоўленасць, што да 5 чэрвеня павінна быць прадстаўлена праграма сумеснай кааперацыі прадпрыемстваў "Гомсельмаш" і "Растсельмаш".

"Так, трэба ў гэтым напрамку рухацца. Чаго ваяваць адзін з адным? Рынак вялізны. І нам трэба сваё не страціць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі