Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Крс 2017

Лукашэнка: Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства

Лукашэнка: Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для ўсіх Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства. І тут мы павінны выказаць шчырую ўдзячнасць усім рэлігійным канфесіям, прадстаўнікам нацыянальных дыяспар, якія сваёй канструктыўнай, гуманістычнай пазіцыяй кансалідуюць наша грамадства", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гістарычна склалася так, што Белая Русь стала гасцінным домам, дзе можна азнаёміцца з культурай і звычаямі многіх народаў: тут дружна жывуць беларусы і рускія, украінцы і палякі, яўрэі і татары, эстонцы і літоўцы, узбекі і казахі, прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцей. "Такая культурная і рэлігійная разнастайнасць не з'яўляецца яблыкам разладу, як у іншых кропках планеты, а служыць узаемнаму ўзбагачэнню. Гэтага ўдаецца дасягнуць дзякуючы ўзважанай, мэтанакіраванай палітыцы дзяржавы, і ў гэтым плане нам зайздросцяць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Такое ўнутранае ўладкаванне краіны разам з яе геаграфічным становішчам і асаблівасцямі гістарычнага развіцця вызначае і знешнюю палітыку Беларусі, сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі