Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Кст 2016

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Курганскай вобласцю па ўсіх напрамках

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Курганскай вобласцю па ўсіх напрамках

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова супрацоўнічаць з Курганскай вобласцю Расіі па ўсіх напрамках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Курганскай вобласці Аляксеем Какорыным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аналізуючы тавараабарот з Курганскай вобласцю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на фоне паказчыкаў узаемнага гандлю з іншымі расійскімі рэгіёнамі ён пакуль невялікі: па выніках 2015 года яго аб'ём ледзь перавысіў $20 млн. "Нам трэба нямала папрацаваць, каб ён выглядаў дастойна. Мы для гэтага маем усе падставы, і ў нас ёсць такія магчымасці, - сказаў Прэзідэнт. - Таму мы разлічваем, што ваш візіт надасць добры дадатковы імпульс развіццю двухбаковага супрацоўніцтва. Нам трэба выкарыстоўваць існуючы эканамічны патэнцыял для таго, каб тавараабарот быў істотным. Беларусь гатова супрацоўнічаць з вашай вобласцю па ўсіх пытаннях".

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Курганскай вобласцю па ўсіх напрамках"Ведаю аб важкай дзяржаўнай падтрымцы вашага аграпрамысловага комплексу, маштабных планах па яго мадэрнізацыі. Курганская вобласць - гэта, можна сказаць, жытніца, адна з асноў сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі. Таму мы гатовы да супрацоўніцтва, каб дапамагчы ў вырашэнні тых пытанняў, якія вы намецілі ў агракомплексе", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Беларусь дасягнула высокіх вынікаў у сельскай гаспадарцы. "З вялікім задавальненнем нядаўна пачуў з вуснаў майго калегі і сябра, Прэзідэнта Расіі, што ў Расіі трэба пераходзіць да стварэння нармальных умоў для вяскоўцаў. Гэта абсалютна правільна, таму што, не стварыўшы ўмоў, ніякую праблему не вырашыш. Таму мы гатовы з вамі тут працаваць разам. Думаю, мы можам нешта запазычыць адзін у аднаго і ў абнаўленні машынна-трактарнага парку, развіцці сельскіх паселішчаў, аграрнай навуцы. Але самае галоўнае - разам мы можам прыйсці да нейкіх новых адкрыццяў, вынікаў, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Калі Курганская вобласць жадае з намі ў гэтым плане супрацоўнічаць і азнаёміцца з нашай аграрнай навукай, метадамі, структурай, сістэмай, якая ў нас існуе, мы гатовы вам, як родным людзям, паказаць усё, чаго мы дасягнулі".

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Курганскай вобласцю па ўсіх напрамкахЯшчэ адным перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва, паводле слоў Прэзідэнта, можа быць узаемадзеянне будаўнічых арганізацый. "Калі трэба і ў вас ёсць свабодныя заказы, мы можам аказаць вам падтрымку ў будаўніцтве. Вядома, пажадана (калі гэта гарадское будаўніцтва), каб вы нам квартал выдзелілі і мы пабудавалі яго як беларускі квартал і пад ключ. Калі гэта прамысловыя прадпрыемствы ці аграрныя, мы таксама хацелі б іх будаваць пад ключ. Гатовы рэалізаваць любы заказ - або самі, або разам з вашымі будаўнікамі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Курганскай вобласцю па ўсіх напрамкахБеларусь таксама гатова развіваць супрацоўніцтва з Курганскай вобласцю ў сферы прамысловай кааперацыі, ствараючы сумесныя прадпрыемствы на тэрыторыі любога з бакоў. "Калі будуць якія-небудзь прапановы з вашага боку, мы будзем толькі ўдзячныя. Думаю, што мы на іх можам адказаць адразу ж у ходзе вашага візіту. Калі спатрэбіцца канкрэтызацыя і прапрацоўка, абавязкова гэта зробім", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што чакае ад сённяшняй сустрэчы канкрэтных рашэнняў. Для гэтага неабходна вызначыцца як мінімум з некалькімі праектамі, якія можна хутка рэалізаваць. "Чым раней мы нешта зробім, тым лепш будзе для ўсіх. Таму мы гатовы да вельмі аператыўнай работы разам з вамі на карысць нашых рэгіёнаў", - сказаў на заканчэнне беларускі лідар.Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Курганскай вобласцю па ўсіх напрамках

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі