Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Nov 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю па ўсіх напрамках

Лукашэнка: Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю па ўсіх напрамках

13 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю па ўсіх напрамках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы да супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, якія цікавяць Калінінградскую вобласць. У гэтым вы можаце быць упэўнены", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю па ўсіх напрамкахПрэзідэнт заявіў, што Беларусь разглядае гэты рэгіён Расіі як вельмі перспектыўнага і блізкага гандлёва-эканамічнага партнёра. "Няхай абсалютныя лічбы невялікія, але ёсць куды расці. Ёсць праекты, праграмы, па якіх мы можам супрацоўнічаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У прыватнасці, перспектыўным можа стаць паглыбленне прамысловай кааперацыі, узмацненне ўзаемадзеяння ў аграрнай, будаўнічай і транспартнай сферах. "У развіцці менавіта такіх сектараў наша краіна традыцыйна моцная. У нас і ў прамысловасці, і ў аўтамабілебудаванні і станкабудаванні ёсць магчымасці для супрацоўніцтва. І ў плане будаўніцтва сельскагаспадарчых аб'ектаў, і наогул будаўніцтва. У свой час Беларусь была маяком і прыкладам у будаўнічай галіне", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Лукашэнка: Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю па ўсіх напрамкахАляксандр Лукашэнка заўважыў, што цяпер у Калінінградскай вобласці рыхтуюцца да правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года. "Калі патрэбна дапамога, можам аказаць. І не толькі будаўніцтвам, але, як некалі мы ў Сочы рабілі, і транспартам. Мы можам пастаўляць вам і гатовыя металаканструкцыі, і цэмент, і іншыя матэрыялы для будаўніцтва", - прапанаваў ён.

Не менш перспектыўным бачыцца супрацоўніцтва па развіцці лічбавай эканомікі, ІТ-індустрыі, інфарматызацыі. "Мы даўно адчулі гэты напрамак. Мы стварылі магутны ІТ-парк, дзе сёння прапісаны сусветныя кампаніі, і нечаму навучыліся. Таму, калі ласка, скарыстайцеся гэтымі магчымасцямі настолькі, наколькі вам гэта патрэбна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю па ўсіх напрамкахТаксама Беларусь гатова садзейнічаць Калінінградскай вобласці ў навуковай сферы. "Вашы вучоныя могуць проста прыязджаць сюды і працаваць, або там будзем магутныя філіялы ствараць, школы, інстытуты. Мы гэта можам зрабіць", - упэўнены Прэзідэнт.

Значны патэнцыял для развіцця ўзаемадзеяння сканцэнтраваны ў гуманітарнай сферы, адзначыў беларускі лідар. "Я ўжо не кажу пра абмен нашымі артыстамі, мастакамі, скульптарамі. Галоўнае - гэта адукацыя. Вы ў Расіі вельмі рушылі наперад у гэтым плане. Наш міністр адукацыі нядаўна ў вас бываў, аб многім дамовіліся. Мы будзем гэтыя напрамкі таксама падтрымліваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю па ўсіх напрамкахКіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што першы афіцыйны візіт Антона Аліханава ў Мінск пакіне ў яго добрае ўражанне пра Беларусь і дасць штуршок да далейшага развіцця двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі