У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

18 Крс 2017

Лукашэнка: Актыўныя кантакты паміж Беларуссю і Кітаем падкрэсліваюць асаблівы ўзровень адносін паміж краінамі

Лукашэнка: Актыўныя кантакты паміж Беларуссю і Кітаем падкрэсліваюць асаблівы ўзровень адносін паміж краінамі

18 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Актыўныя кантакты паміж Беларуссю і Кітаем падкрэсліваюць асаблівы ўзровень адносін паміж краінамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў год 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін краіны дасягнулі высокай інтэнсіўнасці ўзаемных візітаў. Літаральна на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з грамадскімі і дзяржаўнымі дзеячамі Кітая, у тым ліку з міністрам грамадскай бяспекі, генеральным пракурорам, сакратаром Камітэта Камуністычнай партыі Кітая правінцыі Хунань.

Лукашэнка: Актыўныя кантакты паміж Беларуссю і Кітаем падкрэсліваюць асаблівы ўзровень адносін паміж краінамі "Актыўныя кантакты чарговы раз падкрэсліваюць асаблівы ўзровень адносін паміж нашымі краінамі - давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка: Актыўныя кантакты паміж Беларуссю і Кітаем падкрэсліваюць асаблівы ўзровень адносін паміж краінамі Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь таксама зацікаўлена ў прадаўжэнні сустрэч на вышэйшым узроўні і ў рамках шматбаковых фарматаў, такіх як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва.

"Перадайце ад мяне падзяку майму добраму сябру Сі Цзіньпіну за запрашэнне на міжнародны форум "Адзін пояс, адзін шлях". Упэўнены, ён стане знакавай падзеяй не толькі для Кітая, але і ўсёй планеты", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Актыўныя кантакты паміж Беларуссю і Кітаем падкрэсліваюць асаблівы ўзровень адносін паміж краінамі Перагаворы Аляксандра Лукашэнкі з Чжан Дэцзянам прайшлі ў вельмі шчырай атмасферы. Пасля іх завяршэння высокі госць з Кітая азнаёміўся з персанальнай выставай пейзажыста Валерыя Шкарубы, якая адкрылася ў Палацы Незалежнасці 29 сакавіка. Экспазіцыя складаецца з 15 жывапісных твораў з выявай беларускіх пейзажаў.

Чжан Дэцзян адзначыў высокі ўзровень работ, падкрэсліўшы іх глыбокі лірыка-філасофскі змест.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі