Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Чэр 2017

Лукашэнка адзначае прагрэс у рэабілітацыі пацярпелых ад радыяцыі тэрыторый

Лукашэнка адзначае прагрэс у рэабілітацыі пацярпелых ад радыяцыі тэрыторый

16 чэрвеня, Хойніцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае значны прагрэс, дасягнуты за апошнія два дзесяцігоддзі, у пытанні рэабілітацыі пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, наведваючы Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне гэта частка майго асабістага і прэзідэнцкага жыцця. Хоць тут усё перамяшана. Ад болю да станоўчых уражанняў. Я пражыў гэта жыццё разам з імі (жыхарамі пацярпелых тэрыторый. - Заўвага БЕЛТА)," - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што як у першыя гады свайго прэзідэнцтва, так і цяпер прадаўжае рэгулярна наведваць Гомельшчыну, у тым ліку забруджаныя радыяцыяй месцы. "Самае галоўнае - што тут нармальна жывуць людзі, - сказаў Прэзідэнт. - У тыя далёкія часы, калі я прыехаў на другім годзе свайго прэзідэнцтва сюды, людзі былі запалоханы. Многія на гэтым рабілі палітыку, яны ўжо за мяжой сядзяць (жылі на замежныя гранты). Яны з'ехалі, а людзі засталіся жыць".

"За гэтыя 20 гадоў вельмі многае змянілася. Тут людзі жывуць, як і ва ўсёй Беларусі. Гэта самая вялікая для мяне радасць, адзін з вынікаў гэтага прэзідэнцкага перыяду - тое, што зрабіў беларускі народ. Ён не проста захаваў, ён вярнуў да жыцця гэтыя тэрыторыі. Гэта галоўны вынік", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў, што пытанне аднаўлення і рэабілітацыі пацярпелых ад АЭС тэрыторый асабіста для яго складае вялікую частку жыцця. Менавіта тут даводзілася прымаць самыя сур'ёзныя рашэнні. "Калі мы пачалі асвойваць землі, вельмі шмат было крытыкі ў мой адрас. Тады я вымушаны быў пасяліцца на Прыпяці, пабудаваў драўляны дом", - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што вынікі праведзенай работы ў тым ліку адлюстраваны ў эканамічных паказчыках. Так, за мінулыя некалькі пяцігодак у Гомельскай вобласці ўдалося падвоіць і патроіць вытворчасць прадуктаў харчавання ў розных сегментах. "А купляюць толькі чыстую прадукцыю. Вельмі жорсткі кантроль", - заўважыў Прэзідэнт.

У запаведніку Аляксандр Лукашэнка наведаў нежылую вёску Бабчын, адкуль пасля чарнобыльскай аварыі было эвакуіравана больш за 700 чалавек. Частка існуючых там пабудоў выкарыстоўваецца для патрэб запаведніка. Кіраўніку дзяржавы далажылі, што пры выкананні неабходных мер засцярогі значная частка тэрыторый па-ранейшаму можа быць задзейнічана для розных відаў гаспадарчай дзейнасці. Сярод іх дрэваапрацоўка, пчалярства, гадоўля племянных коней. Гэтыя напрамкі паспяхова ўжо асвоены спецыялістамі запаведніка, якія ў няпростых умовах тым не менш атрымліваюць нарматыўна-чыстую прадукцыю. Аляксандр Лукашэнка асабіста азнаёміўся з гаспадаркай і прадэгуставаў мёд з мясцовага пчальніка.

Прэзідэнт даручыў і далей развіваць адпаведныя напрамкі, што не толькі дасць магчымасць эфектыўна ўтрымліваць у парадку пацярпелыя тэрыторыі, але і стварыць новыя рабочыя месцы і ўмовы для росту даходаў жыхароў гэтага рэгіёна.

Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб планах па змяненні межаў запаведніка, са складу якога плануецца выключыць частку тэрыторый і больш актыўна ўключыць іх у гаспадарчы абарот. За гады, што мінулі з моманту аварыі, радыяцыйны фон там значна знізіўся, што абумоўлена фізічнымі працэсамі паўраспаду радыеактыўных рэчываў. Акрамя таго, навуковыя даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў даюць магчымасць гарантаваць атрыманне на гэтых землях чыстай прадукцыі, а таксама бяспечнае развіццё мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Прэзідэнт даручыў падрыхтаваць і ўнесці на яго разгляд праект адпаведнага ўказа.

Пасля наведвання пчальніка Аляксандр Лукашэнка нечакана змяніў маршрут, прыняўшы рашэнне пабываць і ў тых месцах, якія заставаліся некранутымі з моманту перасялення жыхароў тры дзясяткі гадоў таму. У вёсцы на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ён агледзеў адзін з закінутых дамоў.

Цікава, што пасля дазіметрычнага абследавання на выездзе з запаведніка на адзенні і абутку журналістаў, якія суправаджалі Прэзідэнта, у тым ліку карэспандэнта БЕЛТА, перавышэння радыяцыйнага фону не выяўлена.

Прэзідэнт таксама наведаў навуковы цэнтр запаведніка, азнаёміўся з арганізацыяй лабараторнага аналізу і кантролю радыелагічнай абстаноўкі, агледзеў музей гісторыі запаведніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі