Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Dec 2017

Лукашэнка і Рахмон дамовіліся выпрацаваць дарожную карту развіцця беларуска-таджыкскіх адносін

Лукашэнка і Рахмон дамовіліся выпрацаваць дарожную карту развіцця беларуска-таджыкскіх адносін

1 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон на перагаворах у Мінску дамовіліся выпрацаваць дарожную карту развіцця беларуска-таджыкскіх адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся, што трэба яшчэ раз у гэтых новых умовах, калі падымаецца Таджыкістан, калі наладзіліся адносіны з суседзямі (ужо няма той праблемы па пастаўках і гэтак далей), выпрацаваць дарожную карту нашых адносін. Гэта - Прэзідэнт прапанаваў - трэба зрабіць нашай міжурадавай камісіі", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка і Рахмон дамовіліся выпрацаваць дарожную карту развіцця беларуска-таджыкскіх адносін"Трэба паглядзець, што мы ў вас будзем купляць, што вы ў нас, дзе мы разам пойдзем, якія сумесныя прадпрыемствы будзем ствараць. Трэба разгортвацца нам у Таджыкістане, і Таджыкістан стане бліжэй да нас", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь - Таджыкістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтваЁн падкрэсліў, што Таджыкістан з'яўляецца для Беларусі дружалюбнай дзяржавай і надзейным партнёрам, а таксама выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт стане яшчэ адным крокам на шляху ўмацавання беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння, умацавання дружбы паміж народамі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі