Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Ліс 2014

Культурнай сталіцай Беларусі 2015 года стане Брэст

Культурнай сталіцай Беларусі 2015 года стане Брэст

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурнай сталіцай Беларусі 2015 года стане Брэст. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На статус "Культурная сталіца Беларусі 2015" прэтэндавалі два гарады - Брэст і Маладзечна. Калегія Мінкультуры прыняла рашэнне на карысць Брэста.

Гісторыя горада налічвае амаль 1000 гадоў. Ён уваходзіць у тройку старэйшых гарадоў краіны разам з Полацкам і Туравам. У 1390 годзе горад адзін з першых атрымаў Магдэбурскае права. У 1553 годзе па распараджэнні брэсцкага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага, канцлера Вялікага Княства Літоўскага, у Брэсце была адкрыта друкарня, у якой сярод іншых 40 кніг была надрукавана знакамітая Берасцейская (Радзівілаўская) Біблія. З Брэстам звязаны пачатак нотадрукавання на тэрыторыі Беларусі.

Чыгуначны вакзал БрэстаЗ цягам часу ў Брэсце быў адкрыты манетны двор, створана музычна-драматычнае таварыства, якое стала прадвеснікам з'яўлення тэатра, музычных школ і філармоніі. У час Вялікай Айчыннай вайны горад быў практычна поўнасцю знішчаны, але паўстаў з руін. Сёння гэта буйны абласны цэнтр з добрай інфраструктурай, сеткай арганізацый культуры, месц адпачынку, аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, сучасных культурна-турыстычных аб'ектаў. Горад упрыгожвае Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор, старадаўні будынак чыгуначнага вакзала, Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор і іншыя аб'екты, а таксама сучасны помнік 1000-годдзя Брэста і алея стылізаваных пад старадаўнія ліхтароў, якія кожны вечар запальвае ліхтаршчык.

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"Цэнтрам прыцягнення турыстаў і гараджан застаецца мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". У Брэсце дзейнічаюць музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці", новы "Музей вайны - тэрыторыя міру", музей гісторыі горада Брэста, музей чыгуначнай тэхнікі і іншыя.

Штогод у Брэсце праводзіцца амаль 2 тыс. мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародныя і рэспубліканскія. У горадзе працуюць два прафесійныя тэатры, філармонія, 12 дамоў культуры, 85 бібліятэк. У 2014 годзе Брэст атрымаў статус "Горад, дружалюбны дзецям".

На 2015 год запланавана правядзенне 150 арыгінальных рэспубліканскіх і рэгіянальных творчых праектаў, акцый, форумаў, у першую чаргу - да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Статус "Культурная сталіца Беларусі" прысуджаўся пяці гарадам: Полацку, Гомелю, Нясвіжу і Магілёву, два з іх - Гомель (2011) і Магілёў (2013) - адначасова мелі статус "Культурная сталіца СНД". У кожным з гарадоў праходзіла да 200 мерапрыемстваў на працягу года, у тым ліку шмат інавацыйных праектаў, зорных канцэртаў, музычных і тэатральных прэм'ер, мастацкіх выставак.

На калегіі таксама прынята рашэнне аб тым, што культурная сталіца 2016 года будзе вызначана ў першай палавіне наступнага года. Гэта дасць магчымасць гораду, будучай культурнай сталіцы, падрыхтавацца да адказнай місіі больш аб'ёмна і паўнацэнна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі