Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

5 Стд 2010

Калядны міжнародны хакейны турнір стартаваў ў Мінску

Калядны міжнародны хакейны турнір стартаваў ў Мінску

4 студзеня, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. У Мінску ў Палацы спорту і Лядовым палацы на вул. Прытыцкага стартаваў традыцыйны Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падрыхтоўка да хоккейнага свята, што пройдзе ўжо 6-ы раз, практычна завершана. Аб гэтым паведаміў 3 студзеня міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан на прэс-канферэнцыі ў Палацы спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На гэты раз у беларускай сталіцы збяруцца аматарскія дружыны са Славакіі, Фінляндыі, Расіі, Швейцарыі, Украіны, Канады, Германіі, а Беларусь будуць прадстаўляць хакейная каманда Прэзідэнта краіны. У параўнанні з папярэднім турнірам у спісе ўдзельнікаў адбыліся змены. У Мінск не прыехалі сталыя наведвальнікі турніру - аўстрыйцы. Альпійская дружына ўзяла тайм-аўт, хоць балельшчыкі добра запомнілі па папярэдніх турнірах Гюнтэра Штокхамера, які атрымаў мінулы раз прыз глядацкіх сімпатый, а ў 2008-м - прыз "За адданасць і вернасць хакею".

 Паводле слоў генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі хакея Сяргея Ганчарова, у гэтым годзе склады ўсіх каманд значна ўмацаваліся. Так, лядовую дружыну гаспадароў узмоцняць Алег Хмыль і Сяргей Шыткоўскі, якія зусім нядаўна завяршылі гульнявую кар'еру. За зборную Канады згуляюць некалькі былых хакеістаў-прафесіяналаў, у прыватнасці Стэфан Квінтал і Дэрыл Шэнан, за спіной якіх вялікая колькасць матчаў у НХЛ. У склад каманды роданачальнікаў хакея ўвайшлі не толькі экс-профі, але і аматары, напрыклад уладальнік кампаніі Nike-Bauer Hockey and Roustan LTD Грэм Рустэн. Дарэчы, аб сур'ёзным настрой канадцаў сведчыць той факт, што яны раней за іншых прыбылі ў Мінск і праводзяць трэніроўкі. У фінаў на лёд выйдуць такія вядомыя ігракі, як Хану Вірту і Міка Кортэлайнен. Але больш за ўсё зорак у складзе расіян, якія з'яўляюцца галоўнымі сапернікамі беларусаў у барацьбе за галоўны прыз Каляднага турніру. Плануецца, што за расійскую каманду згуляюць Валерый Каменскі, Равіль Гатаулін. Уладзімір Лутчанка, Андрэй Каваленка, Яўген Штэпа, Сяргей Гамаляка, а капітанам будзе прэзідэнт Кантынентальнай хакейнай лігі Аляксандр Мядзведзеў. Беларуская і расійская дружыны да гэтага пяць разоў гулялі паміж сабой у фінале мінскага турніру і чатыры разы поспеху дабіваліся гаспадары. Толькі аднойчы, у 2007 годзе, нашы ўсходнія суседзі здолелі перамагчы ў вырашальным паядынку. Яны вельмі хочуць паўтарыць гэты поспех, але беларусы не збіраюцца ўступаць, адзначыў капітан прэзідэнцкай каманды Андрэй Асташэвіч.

 Усе гледачы, якія па традыцыі наколькі мажліва запаўняюць трыбуны мінскіх лядовых арэн, змогуць прыняць удзел у розыгрышы памятных падарункаў ад арганізатараў, паведаміў памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Аляксандр Храмылёў.

На папярэднім этапе каманды разбіты на дзве групы: А - Беларусь, Украіна, Швейцарыя, Славакія (Палац спорту); В - Расія, Германія, Канада, Фінляндыя (Лядовы палац). Пасля завяршэння групавых турніраў у галоўным фінале згуляюць пераможцы груп, а другія каманды кожнага квартэта сустрэнуцца ў матчы за 3-е месца.

У мінулым годзе ў фінальным матчы беларусы перайгралі расіян з лікам 4:1, а бронза дасталася фінам, якія перамаглі аўстрыйцаў 9:6 у паядынку за 3-е месца.-0-

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз