Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

3 Сак 2010

Януковіч расказаў Лукашэнку аб выніках візіту ў Брусель і маючай адбыцца паездцы ў Расію

Януковіч расказаў Лукашэнку аб выніках візіту ў Брусель і маючай адбыцца паездцы ў Расію

3 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Януковіча, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

Кіраўнік украінскай дзяржавы падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за падтрымку, а таксама выказаў асаблівую ўдзячнасць за ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды інаўгурацыі, што праходзілі ў Кіеве 25 лютага.

Прэзідэнты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да святкавання 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларускі Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву свайго калегі правесці парады Перамогі ў гарадах-героях.

Віктар Януковіч праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы аб выніках візіту ў Брусель, аб праведзеных там сустрэчах з кіраўніцтвам Еўрапейскага саюза, а таксама маючым адбыцца візіце ў Расійскую Федэрацыю.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб правядзенні ў бліжэйшы час сустрэчы для абмеркавання ўсяго комплексу пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч таксама дамовіліся аб тым, што адміністрацыі прэзідэнтаў сумесна з зацікаўленымі выпрацуюць канкрэтны парадак дня маючай адбыцца сустрэчы.-0-

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз