Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

18 Сак 2010

Гуляка праінфармаваў замежных дыпламатаў аб дзяржпалітыцы адносна нацыянальных супольнасцей

Гуляка праінфармаваў замежных дыпламатаў аб дзяржпалітыцы адносна нацыянальных супольнасцей

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка сустрэўся сёння з кіраўнікамі і прадстаўнікамі дыпламатычных місій краін Еўрасаюза ў Беларусі. Сустрэча адбылася па просьбе місіі Вялікабрытаніі ў Беларусі, якая прадстаўляе інтарэсы Іспаніі, што ў першым паўгоддзі 2010 года старшынствуе ў Еўрасаюзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Упаўнаважанага.

У ходзе сустрэчы Леанід Гуляка праінфармаваў удзельнікаў аб дзяржаўнай палітыцы, што рэалізуецца, адносна нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у краіне, і іх прававым статусе, адказаў на пытанні дыпламатаў. "У ліку зададзеных пытанняў былі закрануты: сітуацыя вакол грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў на Беларусі", роля і пазіцыя беларускай дзяржавы ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту ў асяроддзі польскай нацыянальнай супольнасці, пытанні юрыдычнага афармлення правамоцнасці карыстання памяшканнем для ажыццяўлення культавых патрэб царквой "Новае жыццё", выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у Рэспубліцы Беларусь, удзельнікамі праяўлена цікавасць да статыстычнай інфармацыі", - расказалі ў Апараце Упаўнаважанага.

Упаўнаважаны па кожнаму з зададзеных пытанняў даў падрабязны, з прывядзеннем канкрэтных прыкладаў і фактаў, адказ, сказалі ў Апараце. У якасці інфармацыі ўдзельнікам сустрэчы перададзены інфармацыйны зборнік аб нацыянальных супольнасцях, якія пражываюць у Беларусі, "Беларусь шматнацыянальная", выпушчаны пры падтрымцы Офіса АБСЕ ў Мінску.

Да ўдзельнікаў сустрэчы даведзена, што дзяржава не ўмешваецца ва ўнутраныя справы нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у краіне, калі пытанне не мае прававога характару. Усе спрэчныя пытанні адносна правапрыналежнасці маёмасці ГА "СПБ" разглядаліся ў судовых інстанцыях ва ўстаноўленым законам парадку. Дамы польскія былі і застаюцца ва ўласнасці ГА "СПБ", і дзяржава не замахваецца на гэту ўласнасць.

У Апараце таксама адзначылі, што "Упаўнаважаным выказана недаўменне наконт пазіцыі польскага боку адносна "выбіральнасці" адносін з прадстаўнікамі польскай нацыянальнасці, якія пражываюць у Беларусі, у прыватнасці: адносна ўшчамлення права на бесперашкодны ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Польшча для членаў ГА "СПБ", ігнараванне адносін са старшынёй галоўнага праўлення ГА "СПБ" Станіславам Сямашкам на карысць неіснуючай арганізацыі А.Борыс, ацэнкі яе заяў як пазіцыі ўсіх палякаў на Беларусі".

Сустрэча прайшла ў канструктыўнай абстаноўцы. На заканчэнне Пасол Яе Вялікасці Каралевы Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь пані Розмары Томас ад імя прысутных падзякавала Упаўнаважанаму за аператыўна прадастаўленую магчымасць сустрэчы, змястоўны абмен думкамі і атрыманыя адказы Упаўнаважанага на ўсе пастаўленыя пытанні.-0-

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз