Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

15 Сак 2010

Генеральны сакратар АБСЕ верыць у пазітыўны патэнцыял Мытнага саюза

Генеральны сакратар АБСЕ верыць у пазітыўны патэнцыял Мытнага саюза

16 сакавіка, Мінск /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Генеральны сакратар АБСЕ Марк Перэн дэ Брышамбо верыць у пазітыўны патэнцыял Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Мінску, адказваючы на пытанні студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны сакратар АБСЕ нагадаў, што ў рэзалюцыі саміту арганізацыі ў Стамбуле ў 1999 годзе вітаецца любое рэгіянальнае эканамічнае супрацоўніцтва, паколькі яно нясе Еўропе стабільнасць і працвітанне. Акрамя таго, дэ Брышамбо адзначыў: "Наколькі я помню, у гэтага Мытнага саюза ёсць добрыя перспектывы ўзаемадзеяння з СГА. Гэта павінна аблягчыць мабільнасць інвестыцый, капіталаў і тавараў, а таксама садзейнічаць большай свабодзе перамяшчэння і кантактаў паміж людзьмі".

Паводле слоў генеральнага сакратара, такія працэсы цалкам зразумелыя ва ўмовах глабалізацыі. Ён нагадаў, што многія расійскія і казахстанскія кампаніі шырока прадстаўлены на заходніх рынках.

Марк Перэн дэ Брышамбо ў сваім выступленні ў БДУ адзначыў, што пытанне аб лібералізацыі візавых рэжымаў на прасторы АБСЕ пастаянна ўзнімаецца ў розных органах гэтай арганізацыі. "Свабода перамяшчэння - гэта пытанне, якое нас заўсёды непакоіць, і мы і ў далейшым маем намер яго актыўна абмяркоўваць", - паведаміў ён.-0-

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз