Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Лют 2017

Дар'я Домрачава заваявала серабро ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне

Дар'я Домрачава заваявала серабро ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка беларуска Дар'я Домрачава заняла другое месца ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З першай узнагародай пасля вяртання ў вялікі спорт пасля нараджэння дачкі Дар'ю Домрачаву павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дар'я Домрачава заваявала серабро ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлонеЛепшая беларуская біятланістка пайшла на дыстанцыю працягласцю 10 км 27-й, уступаючы лідару чэшцы Габрыэле Коўкалавай амаль паўтары мінуты. Аднак гэта не збянтэжыла Дар'ю і яна цудоўна прайшла ўсю дыстанцыю пры ідэальнай стральбе на чатырох агнявых рубяжах. На фінішы Домрачава ўсяго на 11,6 сек адстала ад пераможцы пасьюта нямецкай біятланісткі Лаўры Дальмаер, якая дапусціла толькі адзін промах на стрэльбішчы, паказаўшы рэзультат 28 мін 02,3 сек. Бронзавы медаль сусветнага першынства заваявала Габрыэла Коўкалава, якая адстала ад чэмпіёнкі на 16,6 сек. Пры трох промахах на агнявых рубяжах.

Дар'я Домрачава заваявала серабро ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлонеУ гонцы праследавання прымалі ўдзел яшчэ дзве беларускія спартсменкі: Надзея Скардзіна з адным недакладным выстралам заняла 19-е месца (+1 мін 35,4 сек), Ірына Крыўко дапусціла 3 промахі і апынулася на 45-й пазіцыі ў падагульняючым пратаколе (+3 мін 05,6 сек).

Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з заваяваннем сярэбранага медаля чэмпіянату свету

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'ю Домрачаву з заваяваннем сярэбранага медаля чэмпіянату свету ў гонцы праследавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дар'я Домрачава заваявала серабро ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне"Мы ўсе з нецярпеннем чакалі твайго вяртання на біятлонны Алімп, і ты апраўдала надзеі мільёнаў сваіх паклоннікаў па ўсім свеце, прадэманстраваўшы яркае выступленне на трасе Хохфільцэна. Гэта вельмі важная перамога не толькі для цябе самой, але і для ўсяго беларускага спорту. Твае дасягненні - цудоўны прыклад спалучэння актыўнай жыццёвай пазіцыі з выдатнымі спартыўнымі вынікамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дар'і Домрачавай і яе блізкім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі