Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Сак 2017

Беларускія школьнікі сталі лідарамі па пасадцы дрэў сярод 150 краін свету

Беларускія школьнікі сталі лідарамі па пасадцы дрэў сярод 150 краін свету

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія школьнікі сталі лідарамі па пасадцы дрэў сярод 150 краін свету. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Нядаўна ў Фінляндыі падвялі вынікі Міжнароднай алімпіяды па пасадцы дрэў "ENO Treelympics 2016", у якой прынялі ўдзел 623 школы з усіх кантынентаў. Беларусь стала пераможцам трэці год запар. Усяго за час алімпіяды было пасаджана 3,2 млн дрэў, з іх 2,2 млн пасадзілі беларускія ўдзельнікі. На другім месцы Турцыя - 840 тыс. дрэў.

У залік ішлі толькі дрэвы, зарэгістраваныя на афіцыйным сайце і пацверджаныя адпаведнымі дакументамі, напрыклад, нарадамі з лясніцтваў. У адпаведнасці з умовамі праекта, дрэвы павінны саджаць школьнікі або выхаванцы дзіцячых садоў, іх бацькі і педагогі.

З дзесяці школ свету, якія пасадзілі найбольшую колькасць дрэў, дзевяць беларускіх і адна турэцкая. Абсалютнымі лідарамі сталі вучні ДУ "Падароскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" з Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, якія пасадзілі 202358 дрэў. Гэта самы высокі рэзультат за ўсю гісторыю алімпіяды. Цікава, што перамагла сельская школа, у якой навучаюцца ўсяго 96 дзяцей.

Пераможцы алімпіяды будуць узнагароджаны на канферэнцыі "Дзейнічай цяпер" 14-17 чэрвеня 2017 года ў Фінляндыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі