Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

23 Стд 2012

Беларускія фігурысты ў складзе каманды выйгралі золата юнацкіх зімовых Алімпійскіх гульняў

Беларускія фігурысты ў складзе каманды выйгралі золата юнацкіх зімовых Алімпійскіх гульняў

23 студзеня, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Беларуская танцавальная пара Яўгенія Ткачэнка/Юрый Гуліцкі ў складзе інтэрнацыянальнай дружыны заваявала золата ў камандным заліку спаборніцтваў па фігурнаму катанню на I зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях, якія завяршыліся 22 студзеня ў аўстрыйскім Інсбруку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У склад каманды, у якую ўваходзілі беларускія спартсмены, былі ўключаны таксама амерыканка Джордан Баут (адзіночнае катанне сярод дзяўчат) і японец Шома Уна (адзіночнае катанне сярод юнакоў).

Беларускія спартсмены занялі ў спаборніцтвах танцавальных пар 7-е месца сярод 8 дуэтаў і ўнеслі ў камандную скарбонку 2 балы. Амерыканка Джордан Баут стала другой у адзіночным катанні сярод 8 удзельніц і дабавіла ў залік інтэрнацыянальнай дружыны 7 ачкоў. Таксама другім у адзіночным катанні сярод 8 юнакоў быў японец Шома Уна, які зарабіў у камандны залік 7 балаў. Беларуска-японска-амерыканская каманда набрала 16 ачкоў і заваявала залаты медаль.

Таксама 16 балаў на рахунку дружыны, якая заняла другое месца, - Эвеліна Вільянен (Фінляндыя) - 6 балаў, Яраслаў Паніёт (Украіна) - 4, Марыя Сіманава/Дзмітрый Драгун (Расія) - 6. Аднак гэта дружына ўступіла чэмпіёнам па дадатковых паказчыках, у асобных дысцыплінах заняўшы менш высокіх месц (3-е, 5-е, 3-е).

Бронзавымі медалістамі сталі Со Юн Пак (Паўднёвая Карэя) - 8 ачкоў (1-е месца), Аляксандр Лян (Казахстан) - 1 (8-е) і пара Эстэль Элізабет/Рамэн Ле Жак (Францыя) - 5 (4-е), якія атрымалі ў суме 14 балаў.

Адзначым, што фігурыстка Яўгенія Ткачэнка - самая маладая спартсменка ў беларускай дэлегацыі. Яна нарадзілася 24 снежня 1997 года.

Такім чынам, усяго на I юнацкіх зімовых Алімпійскіх гульнях у Інсбруку ў актыве беларускіх атлетаў 2 медалі.

Як паведамлялася раней, 14 студзеня сярэбраны медаль на дыстанцыі 500 м заваяваў канькабежац Раман Дубовік.

Беларусь на юнацкіх Гульнях у Інсбруку прадстаўлялі 16 атлетаў (сем дзяўчат і дзевяць юнакоў) у васьмі відах спорту - біятлоне, канькабежным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні, скачках на лыжах з трампліна, лыжным дваябор'і, гарналыжным спорце, хакеі (індывідуальная дысцыпліна).

Удзел у I зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях прынялі 1059 спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў з 67 краін свету. Усяго было разыграна 63 камплекты медалёў у 15 відах спорту.

Лепшымі ў неафіцыйным медальным заліку сталі зборныя Германіі - 8 залатых, 7 сярэбраных, 2 бронзавыя ўзнагароды, Кітая - 7, 4, 4, Аўстрыі - 6, 4, 3, Паўднёвай Карэі - 6, 3, 2 і Расіі - 5, 4, 7.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз