Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Жнв 2012

Беларускія алімпійцы занялі 26-е месца ў камандным медальным заліку Алімпіяды-2012

Беларускія алімпійцы занялі 26-е месца ў камандным медальным заліку Алімпіяды-2012

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 12 жніўня ў галоўным стадыёне ХХХ летняй Алімпіяды-2012 у Лондане патух агонь і брытанская сталіца перадала алімпійскую эстафету бразільскаму Рыа-дэ-Жанейра, які ў 2016 годзе стане наступным гаспадаром галоўных спартыўных стартаў чатырохгоддзя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трыумфатарамі юбілейных Гульняў можна лічыць спартсменаў ЗША, якія сталі першымі ў агульнакамандным медальным заліку. У актыве амерыканцаў 104 узнагароды (46 залатых, 29 сярэбраных, 29 бронзавых медалёў). Другімі па агульнай колькасці ўзнагарод сталі кітайскія атлеты, у якіх 87 медалёў (38, 27, 22), трэцяе месца ў каманды Расіі - 82 (24, 25, 33), а чацвёртае месца ў гаспадароў Алімпійскіх гульняў спартсменаў Вялікабрытаніі - 65 (29, 17, 19).

Зборная Беларусі ў медальным заліку Лондана-2012 заняла 26-е месца, заваяваўшы 12 медалёў (2, 5, 5). У складзе беларускай дружыны алімпійскімі чэмпіёнамі сталі стралок Сяргей Мартынаў і тэнісны дуэт Вікторыя Азаранка / Максім Мірны.

Пяць разоў беларусы падымаліся на другую прыступку алімпійскага п'едэстала: два сярэбраныя медалі ў актыве плыўчыхі Аляксандры Герасімені і па аднаму ў экіпажаў весляроў на байдарках (Раман Петрушэнка / Вадзім Махнёў), каноэ (браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы) і ў каманды гімнастак (Марына Ганчарова, Настасся Іванькова, Аліна Туміловіч, Ксенія Санковіч, Наталля Лешчык і Аляксандра Наркевіч).

Яшчэ пяць разоў беларускія спартсмены станавіліся ўладальнікамі бронзавых медалёў - Вікторыя Азаранка, дзве цяжкаатлеткі - Марына Шкерманкова і Ірына Кулеша, гімнастка Любоў Чаркашына і экіпаж жаночай байдаркі-чацвёркі (Надзея Папок, Вольга Худзенка, Ірына Памелава, Марына Палтаран).

Цяперашнія 12 алімпійскіх узнагарод - горшы паказчык у суверэннай гісторыі беларускага спорту на летніх Гульнях. У Атланце-1996 было 15 медалёў (1, 6, 8), у Сіднеі-2000 - 17 (3, 3, 11), у Афінах-2004 - 15 (2, 6, 7) і Пекіне-2008 - 19 (4, 5, 10). Усяго ў медальнай скарбонцы беларускіх спартсменаў пасля лонданскай Алімпіяды стала 79 узнагарод (13, 25, 41).

Перад беларускімі спартсменамі ставілася задача заваяваць у Лондане 25 медалёў, 5 з якіх павінны былі быць залатымі. Пачынаючы з Гульняў-2012, быў павялічаны памер прызавых выплат за алімпійскія медалі: $150 тыс. - за залаты, $75 тыс. - за сярэбраны $50 тыс. - за бронзавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі