У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

5 Снж 2017

Беларусь разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва з Асацыяцыяй нацыянальных алімпійскіх камітэтаў

Беларусь разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва з Асацыяцыяй нацыянальных алімпійскіх камітэтаў

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Асацыяцыяй нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК) ва ўсіх сферах. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 5 снежня на сустрэчы з Прэзідэнтам Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў шэйхам Ахмадам аль-Фахадам аль-Сабахам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма спорту вострая сёння асабліва. Вы як член МАК шмат што можаце расказаць, і мы пагаворым аб спорце. Я вам удзячны, што вы знайшлі час пабываць у нас у Беларусі. Думаю, гэта не апошняя наша сустрэча, і вы часцей будзеце бываць у нас", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні далейшага павышэння ролі Асацыяцыі ў міжнародным алімпійскім руху. Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў паслядоўную пазіцыю аб тым, што АНАК можа адыгрываць больш значную ролю ў прыняцці рашэнняў у алімпійскай сям'і.

Аляксандр Лукашэнка і шэйх Ахмад аль-Фахад аль-Сабах таксама абмеркавалі тэматыку зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года, падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія Беларусь прыме ў 2019 годзе, правядзенне іншых міжнародных спартыўных спаборніцтваў.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь даказала здольнасць арганізоўваць мерапрыемствы сусветнага ўзроўню, і адзначыў магчымасць АНАК быць больш глыбока ўключанай у працэс падрыхтоўкі і правядзення Еўрапейскіх гульняў.

У сваю чаргу Ахмад аль-Фахад аль-Сабах адзначыў, што рады чарговай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і магчымасці пабываць у Беларусі. Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці за актыўны ўдзел беларускай дэлегацыі ў праведзенай нядаўна ў Празе Генеральнай асамблеі Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. "Гэта было вельмі паспяховае мерапрыемства", - дадаў Прэзідэнт АНАК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі