Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Кст 2014

Беларусь палепшыла паказчыкі па індыкатарах сусветнага рэйтынгу "Вядзенне бізнесу" і заняла 57-е месца

Беларусь палепшыла паказчыкі па індыкатарах сусветнага рэйтынгу

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла 57-ю пазіцыю сярод 189 краін у справаздачы Групы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу-2015". Сусветны рэйтынг апублікаваны на сайце праекта "Вядзенне бізнесу", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольш высока эксперты ацанілі тое, што краіна спрасціла працэдуры падаткаабкладання для кампаній. Так, была ўкаранёна электронная сістэма дэкларацый і выплаты абавязковых узносаў па страхаванні няшчасных выпадкаў на рабочым месцы. Спрасціліся патрабаванні да правіл падачы дэкларацый па падатку на прыбытак прадпрыемстваў і ПДВ.

Рэформа ў сферы падаткаабкладання дапамагла Беларусі значна палепшыць сваё месца па гэтым індыкатары - узняцца са 107-га месца да 60-га, расказала спецыяліст па развіцці прыватнага сектара Групы Сусветнага банка Валянціна Салтанэ. Яна таксама назвала індыкатары, па якіх у Беларусі вельмі добрыя паказчыкі: "Гэта рэгістрацыя ўласнасці, па якой Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы, і забеспячэнне выканання кантрактаў - 7-е месца".

Акрамя таго, Беларусь, згодна са справаздачай, павысіла якасць рэгулявання дзейнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў у такіх сферах, як атрыманне дазволаў на будаўніцтва, ажыццяўленне знешнегандлёвай дзейнасці.

"У дакладзе "Вядзенне бізнесу-2014" Беларусь пасля традыцыйнага перагляду рэйтынгу змяніла 63-ю пазіцыю на 57-ю", - адзначыла Валянціна Салтанэ.

Першае месца ў сусветным рэйтынгу "Вядзенне бізнесу-2015" займае Сінгапур. За ім у спісе 10 вядучых краін з самымі спрыяльнымі нарматыўна-прававымі базамі для прадпрымальніцкай дзейнасці ідуць Новая Зеландыя, Ганконг (Кітай), Данія, Рэспубліка Карэя, Нарвегія, ЗША, Вялікабрытанія, Фінляндыя, Аўстралія. Расія ў рэйтынгу займае 62-ю пазіцыю, Казахстан - 77-ю.

Праект і даследаванне Групы Сусветнага банка пачалі сваё існаванне ў 2003 годзе з публікацыі даклада "Вядзенне бізнесу-2004". Даследаванне "Вядзенне бізнесу" ацэньвае якасць рэгулявання вядзення малога і сярэдняга бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі