18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ліёне было падпісана Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі (МАКП) - Інтэрпал аб прызнанні пашпарта МАКП, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МУС Беларусі.
У цырымоніі падпісання прынялі ўдзел міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў і генеральны сакратар Інтэрпала Рональд Ноубл.
Як растлумачылі ў МУС, цяпер пашпарт МАКП дае права яго ўладальніку на бязвізавы ўезд у Беларусь і выезд з яе тэрыторыі, а таксама вызваляе ад рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання. Ён выкарыстоўваецца разам з нацыянальным пашпартам у адпаведнасці з прававым статусам чалавека і выключна пры выкананні ім абавязкаў у сферы дзейнасці міжнароднай паліцэйскай арганізацыі.
Акрамя таго, у Ліёне бакі абмеркавалі далейшы ўдзел Беларусі ў міжнародным паліцэйскім супрацоўніцтве ў рамках МАКП. У прыватнасці, вывучалася магчымасць выкарыстання найноўшых баз даных крымінальнай інфармацыі і экспертна-тэхнічнага садзейнічання Генеральнага сакратарыята Інтрэрпала па іх укараненню. Плануецца, што 19 студзеня прадстаўнікі беларускай дэлегацыі наведаюць Камандна-каардынацыйны цэнтр і іншыя падраздзяленні Генеральнага сакратарыята, дзе азнаёмяцца з сучаснымі тэхнічнымі і арганізацыйнымі магчымасцямі, якія прадастаўляюцца Інтэрпалам краінам-удзельніцам.