Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Май 2012

Беларусь, Латвія і Літва пачалі рэалізацыю турыстычнага праекта "Бела Дзвіна 2"

Беларусь, Латвія і Літва пачалі рэалізацыю турыстычнага праекта

11 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Беларуска-латвійскі трансгранічны праект "Бела Дзвіна" атрымаў працяг і ўключыў рэгіён Літвы, расказаў карэспандэнту БЕЛТА спецыяліст па турызму праекта "Бела Дзвіна 2" Ігар Загрэкаў.

    На тэрыторыі Беларусі, Латвіі і Літвы пачалася рэалізацыя праекта "Бела Дзвіна 2: Узмацненне магчымасцей турыстычнага развіцця ў трансгранічным рэгіёне Латгале-Уцена-Віцебск", які прызначаны садзейнічаць развіццю турызму ў рэгіёнах - удзельніках праекта. "Бела Дзвіна 2" з'яўляецца працягам праекта ЕС "Бела Дзвіна - Перасякаючы межы, адкрываючы культуру, атрымліваючы асалоду ад прыроды рэгіёну Заходняй Дзвіны/Даўгавы", які рэалізоўваўся на тэрыторыі Віцебскай вобласці і Латгальскага рэгіёну ў Латвіі ў 2008-2010 гадах. У другой частцы праекта да беларускіх і латвійскіх партнёраў далучыўся літоўскі рэгіён Аўкштайція, а тэрыторыя праекта цяпер ахоплівае 2 трансгранічныя турыстычныя рэгіёны - Бела Дзвіна і Балтыйскі азёрны край.

    Мерапрыемствы праекта, працягласць якога складае два гады, накіраваны на рэалізацыю агульнай маркетынгавай кампаніі трансгранічных рэгіёнаў, узмацненне магчымасцей турысцка-інфармацыйных цэнтраў і спецыялістаў турыстычнага сектара, правядзенне сумесных турыстычных мерапрыемстваў і падтрымку турыстычнай інфраструктуры. Будуць распрацаваны новыя трансгранічныя турыстычныя маршруты, праведзены турыстычныя фестывалі і форумы, а таксама выпушчаны сумесныя брашуры, карты і буклеты. Гэтыя і іншыя матэрыялы будуць распаўсюджаны на міжнародных турыстычных выстаўках у Латвіі, Літве, Беларусі і Расіі, дзе трансгранічны беларуска-латвійска-літоўскі рэгіён будзе прадстаўлены на сумесным стэндзе.

    Праектам таксама прадугледжваецца добраўпарадкаванне пляжаў на рэках і азёрах у партнёрскіх рэгіёнах, устаноўка турыстычных паказальнікаў, білбордаў, дарожных паказальнікаў. Спецыялісты па турызму і пастаўшчыкі турыстычных паслуг пройдуць сумеснае навучанне. Для турысцка-інфармацыйных цэнтраў у партнёрскіх рэгіёнах будзе закуплена абсталяванне, што дасць магчымасць палепшыць якасць прадастаўлення турыстычных паслуг у Віцебскай вобласці, Латгаліі і Аўкштайціі.

    Вядучым партнёрам праекта з'яўляецца Латгальскі рэгіён планавання. Усяго ў праекце задзейнічана 11 партнёраў, у тым ліку два партнёры з Латвіі, тры партнёры з Літвы, уключаючы самакіраванне Анікшчайскага раёна, Адміністрацыю самакіравання Зарасайскага раёна, пяць партнёраў з Віцебскай вобласці - Полацкі гарвыканкам, Браслаўскі, Міёрскі, Верхнядзвінскі, Расонскі райвыканкамы, а таксама Фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва "Інтэракцыя". Агульны бюджэт праекта складае амаль 1,8 млн. еўра, з якіх 90 працэнтаў сумы - фінансавы ўклад Еўрапейскага саюза па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва "Латвія-Літва-Беларусь" Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства 2007-2013 гадоў. Бюджэт беларускай часткі праекта складае больш як 400 тыс. еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі