Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

19 Стд 2012

А.Лукашэнка лічыць магчымым прадухіленне другой хвалі крызісу пры жаданні ўсіх сусветных ігракоў

А.Лукашэнка лічыць магчымым прадухіленне другой хвалі крызісу пры жаданні ўсіх сусветных ігракоў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі лічыць магчымым прадухіленне другой хвалі сусветнага крызісу, калі будзе жаданне ва ўсіх сусветных ігракоў змагацца з ім. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю вядучым кітайскім СМІ напярэдадні 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ж і Кітайская Народная Рэспубліка, і СМІ Кітая пачалі аб гэтым гаварыць, то гэта сур'ёзна. Магчыма, менш небяспечна для Кітая, хоць таксама небяспечна - эканоміка разагрэта, тэмпы шалёныя, насельніцтва вялікае, людзей карміць трэба. Гэта, зразумела, вельмі важна і небяспечна для любой дзяржавы, а тым больш для такой гіганцкай, з такой інерцыяй, як Кітайская Народная Рэспубліка. Для ўсіх гэта небяспечна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"І паглядзіце, што адбываецца нават у Амерыцы. Вось яны неяк дыстанцыруюцца ад Еўропы. Відаць, перадвыбарная кампанія пачалася, і яны неяк прыхарошваюць рэчаіснасць, але ж мы бачым - "Захапілі Уол-стрыт" і іншае, дэманстрацыі, маніфестацыі, абвал нядаўні. Крызіс і абвал пачаўся з Амерыкі, там гэтыя працэсы яшчэ тлеюць, яны не ліквідаваны. Паглядзіце, які дзяржаўны доўг ЗША. Гэта ж інфляцыя долара па ўсім свеце. І вельмі не выгадна, перш за ўсё, Кітаю, таму што ў вас і каштоўных папер амерыканскіх куплена нямала, і ў вас золатавалютныя рэзервы вышэйшыя за трыльён. У вас долараў гэтых мора і вам хацелася б, зразумела, каб долар быў стабільным. І ў той жа час вы можаце абваліць гэты долар, але, напэўна, гэта не патрэбна, бо вы маглі гэта зрабіць у мінулы крызіс, але, малайцы, захавалі планету ад развалу", - сказаў Прэзідэнт.

Ён прадоўжыў: "А ў Еўропе паглядзіце, што адбываецца... Я ўжо называў - Італія, Іспанія, Партугалія, Грэцыя. А Вялікабрытанія, Францыя, нават Германія! Вось два дні таму ўжо і для гэтых дзяржаў крэдытны рэйтынг паніжаны быў. Дэманстрацыі вакол. А вось гэта напружанасць паміж Іранам і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Ужо даходзіць да нафтавых эмбарга і гэтак далей. Добра, што Кітайская Народная Рэспубліка не далучылася да гэтага. Але ж гэта сабе на шкоду, бо вы шмат купляеце нафты ў Іране - навошта вам гэта бойка".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што відавочныя праяўленні крызісу: "І ўжо кіраўнік МВФ гаворыць аб тым, што гэты будзе крызіс, і што гэта можа скончыцца больш страшнай дыпрэсіяй, чым у трыццатыя гады мінулага стагоддзя. Гэта значыць сімптомы гэтага крызісу відавочныя - і спад вытворчасці ў вядучых эканоміках свету".

Разам з тым Прэзідэнт выказаў меркаванне, што крызіс можна прадухіліць. "На цяперашнім этапе з крызісам справіцца можна, калі будзе жаданне ва ўсіх сусветных ігракоў змагацца з гэтым крызісам. Мы не прайшлі пункт незвароту, мы яшчэ не ўлезлі ў гэтыя крызісныя з'явы па вушы. Таму сёння трэба крызіс прадухіліць. І Кітайская Народная Рэспубліка тут павінна сыграць разам з амерыканцамі вядучую ролю", - падкрэсліў беларускі лідар.

Адказваючы на пытанне адносна таго, як зменіцца, на думку Прэзідэнта, абстаноўка сусветнай бяспекі ў гэтым годзе, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Хацелася б, каб былі змяненні да лепшага. Але ёсць вельмі негатыўны зачын з мінулага года, які мы назіраем у гэтым годзе. Вельмі нестабільна на арабскай дузе. Вы бачыце, што адбываецца з Сірыяй (там відавочны і замежныя ўмяшанні). Калі б не Кітай і Расія, то Сірыю ўжо, напэўна, даўно раздавілі б".

Пры гэтым ён падкрэсліў: "Ні Кітаю, ні Расіі, ні іншым краінам, якія хочуць жыць у міры і дружбе, гэта дэстабілізацыя не патрэбна. Вы бачыце, што адбываецца ў краінах арабскага ўсходу, дзе перамаглі так званыя дэмакратычныя рэвалюцыі. Там лепш не стала. Да ўлады прыходзяць не тыя сілы, на якія нехта разлічваў. Але трэба было гэтага чакаць. Тое ж самае можа і з Сірыяй адбыцца. Паглядзіце, што адбываецца вакон Ірана... Але калі рване там, дзе 40 працэнтаў сусветнай нафты здабываюць, гэта будзе вельмі цяжка для ўсёй планеты, эканамічны крызіс тады непазбежны. І ён прывядзе да моцных сацыяльных узрушэнняў. Магчымы і канфлікты ў іншых частках планеты. Нават у Еўрасаюзе, у Еўропе, паглядзіце, як абвастрыліся адносіны. Гэта значыць тыя тэндэнцыі, якія былі скрытыя, нябачныя, цяпер яны пачалі праяўляцца".

"Таму разлічваць на тое, што 2012 год будзе бязвоблачным... я так не сказаў бы. Але хацелася б, каб было больш спакойна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз