Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

1 Врс 2010

А.Лукашэнка: галоўнай задачай у Беларусі заўсёды будзе клопат аб кожным чалавеку, дарослы гэта або дзіця

А.Лукашэнка: галоўнай задачай у Беларусі заўсёды будзе клопат аб кожным чалавеку, дарослы гэта або дзіця

1 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Галоўнай задачай у палітыцы Беларусі заўсёды быў, ёсць і будзе клопат аб кожным чалавеку, дарослы гэта або дзіця. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы новую школу ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Якія б цяжкасці мы ні перажывалі, галоўнай тэмай парадку дня ў палітыцы Беларусі заўсёды быў, ёсць і будзе клопат аб кожным чалавеку, маленькім, вялікім, дзіцяці, дарослым, - гэта наша палітыка", - сказаў Прэзідэнт.

"У свеце ёсць нямала розных крытэрыяў вызначэння ўзроўню развіцця і дабрабыту дзяржаў. Але сапраўднае шчасце, пагадзіцеся, залежыць ад простых і вечных каштоўнасцей - здароўя, любімай сям'і, утульнага дома, магчымасці атрымаць добрую адукацыю і мець дастойную работу. І для мяне як Прэзідэнта важны стан менавіта гэтых паказчыкаў, а не якіх-небудзь іншых лічбаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў добрую тэндэнцыю павелічэння колькасці сем'яў і нараджальнасці, што ў сваю чаргу абумоўлівае развіццё эканомікі, жыллёвага будаўніцтва, стварэння новых рабочых месц. "Інакш кажучы, Беларусь расце, маладзее і ўпэўнена глядзіць у будучае", - сказаў ён. "Упэўнены, калі б па гэтаму крытэрыю ацэньваліся дзяржавы, то наша краіна магла б прэтэндаваць на самы высокі рэйтынг у свеце", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, ужо стала добрай традыцыяй 1 верасня адкрываць новыя школы. Гэты Дзень ведаў стаў днём нараджэння адразу для чатырох новых школ. На думку Прэзідэнта, у школы ў Бараўлянах самы цікавы лёс. Марай аб новай школе з кіраўніком дзяржавы ў канцы 2007 года падзяліліся маці і выхаванцы Бараўлянскай дзіцячай вёскі. Дзеці з гэтага і навакольных населеных пунктаў вымушаны былі цясніцца ў навучальных установах суседняга пасёлка Лясны. "Я сваё абяцанне выканаў, цяпер справа за вамі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Галоўнае, каб школа стала цэнтрам падрыхтоўкі разумных, прыгожых, таленавітых і моцных дзяцей, адданных нашай краіне. Нам гэта вельмі патрэбна. Па такім шляху мы і будзем рухацца".

Гэты год для некаторых дзяцей стане памятным удвайне, бо яны не толькі атрымалі ў падарунак новую школу, але і, нарэшце, знайшлі сям'ю і ўласны дом у дзіцячай вёсцы "Вытокі", сказаў Прэзідэнт. "Для нас няма чужых дзяцей. Дзяржава адказвае за іх лёс, і мы разам павінны зрабіць усё неабходнае, каб кожнае наша дзіця знайшло сваю сям'ю", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да дзяцей, Аляксандр Лукашэнка заклікаў берагчы іх новы школьны дом, а настаўнікам майстэрствам, захопленасцю сваім прадметам і любоўю да дзяцей знайсці шлях да сэрца кожнага дзіцяці, прабудзіць у вучнях прагу да пазнання.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 2007 годзе пры наведванні "SOS-Дзіцячай вёскі" ў Бараўлянах паведаміў, што ў краіне разгорнута праграма па перасяленню дзяцей-сірот з дамоў-інтэрнатаў у сем'і, дамы, дзіцячыя вёскі, у аснове якіх сямейны падыход да апекі дзяцей. Калі ў 2007 годзе ў Беларусі была 71 сіроцкая ўстанова ў сістэме адукацыі, то цяпер іх засталося 57 - на 20 працэнтаў менш. Колькасць дзяцей, якія выхоўваюцца ў іх, за два гады скарацілася на 25 працэнтаў. На думку спецыялістаў Мінадукацыі, гэта вельмі добры паказчык.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз