Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

27 Jun 2018

Рэспубліка Карэя падарыла пяць мікрааўтобусаў сацустановам Беларусі

Рэспубліка Карэя падарыла пяць мікрааўтобусаў сацустановам Беларусі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі падарыла пяць аўтамабіляў "Газель" установам сацыяльнага абслугоўвання. Урачыстае мерапрыемства па перадачы ключоў і сертыфікатаў адбылося сёння ў Рэспубліканскім інтэрнаце ветэранаў вайны і працы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо асабіста ўручыў ключы кіраўнікам Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы, Камянецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дубровенскага раёна, Рагачоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, Жухавіцкага дома-інтэрната.

Як паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, менавіта гэтыя ўстановы мелі найбольшую патрэбу ў дадатковым транспарце, каб быць больш мабільнымі і павысіць даступнасць і якасць аказання паслуг.

"З кожным годам людзей пажылога ўзросту ў Беларусі, як і ў свеце, становіцца больш. З аднаго боку, гэта выклік для галіны сацыяльнага забеспячэння. З іншага боку, трэба ганарыцца, што мы сталі жыць даўжэй, лепш і якасней, - сказала Ірына Касцевіч. - Вядома, ёсць адзінокія людзі і якія адзінока пражываюць, яны маюць вялікую патрэбу ў дапамозе дзяржавы. Для іх выбудавана сістэма сацыяльнага абслугоўвання. Гэта 80 дамоў-інтэрнатаў па ўсёй краіне, 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Створана матэрыяльна-тэхнічная база, але няма мяжы дасканаласці, і яе якасць трэба прадаўжаць павышаць, рухаючыся ў напрамку актыўнага даўгалецця. На гэтых аўтамабілях падапечных сацустаноў таксама можна вазіць у тэатры, кіно, на экскурсіі. Каб чалавек не быў абмежаваны ў сваім грамадскім жыцці".

Перадача аўтамабіляў рэалізавана па праграме "Афіцыйная дапамога ў мэтах развіцця". Але гэта не першы раз, калі Рэспубліка Карэя дапамагае Беларусі ў сферы сацыяльнага абслугоўвання. У мінулым годзе Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў атрымаў медабсталяванне на $37 тыс. За стабільнае супрацоўніцтва і неацэнную дапамогу Ірына Касцевіч шчыра падзякавала ў асобе пасла ўсяму ўраду Рэспублікі Карэя. Яна адзначыла сімвалічнасць таго, што мерапрыемства праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці і што ў такое свята побач знаходзяцца добрыя сябры.

Тую ж думку падкрэсліў у слове ў адказ спадар Кім Ёнг Хо, які падзякаваў прысутным ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мужнасць і заваяваны мір. "Вашы самаадданасць і самаахвяраванне - аснова для моцнай дзяржавы, - сказаў пасол. - Хоць Рэспубліка Карэя знаходзіцца далёка ад Беларусі, нам таксама знаёмы нягоды вайны. Каб дабіцца эканамічнага росту, нам спатрэбілася дапамога і падтрымка іншых краін. На аснове гэтага вопыту мы цяпер спрабуем аказваць садзейнічанне іншым дзяржавам. І я вельмі спадзяюся, што гэтыя 5 аўтамабіляў будуць карысныя". Ён запэўніў, што Рэспубліка Карэя і ў далейшым будзе рада аказваць дапамогу Беларусі ў сацыяльнай сферы.

Мерапрыемства прадоўжылася ў нефармальнай абстаноўцы, а новыя "Газелі" адразу раз'ехаліся па адрасах назначэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі