Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

18 Май 2016

Кабякоў выбраны ўдзельнікам V Усебеларускага народнага сходу

Кабякоў выбраны ўдзельнікам V Усебеларускага народнага сходу

18 мая, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў выбраны ўдзельнікам пятага Усебеларускага народнага сходу ад Маскоўскага раёна горада Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта сапраўды вельмі важная падзея для мяне асабіста як грамадзяніна Беларусі і як службовай асобы, таму што Усебеларускі народны сход - своеасаблівае народнае веча, тое месца, дзе будзе вызначацца лёс краіны на бліжэйшую, сярэднетэрміновую і больш далёкую перспектыву", - адзначыў Андрэй Кабякоў у размове з журналістамі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў выбраны ўдзельнікам пятага Усебеларускага народнага сходуКіраўнік беларускага ўрада расказаў, што будзе ўдзельнічаць ва Усебеларускім народным сходзе пяты раз. "Мне пашчасціла быць дэлегатам на чатырох папярэдніх, цяпер я выбраны дэлегатам і на пяты сход. Ёсць пэўны элемент хвалявання, нягледзячы на тое, што гэта пяты ўжо для мяне сход, таму што цяпер я у новым статусе, пасадзе і буду трымаць перад грамадзянамі адказ за тое, што было зроблена ўрадам за адпаведны перыяд часу, і за тыя планы, якія давядзецца рэалізоўваць у краіне", - растлумачыў ён.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў выбраны ўдзельнікам пятага Усебеларускага народнага сходуАндрэй Кабякоў падкрэсліў выключную важнасць правядзення такога мерапрыемства, як Усебеларускі народны сход, у якім могуць удзельнічаць усе найбольш актыўныя грамадзяне краіны. "На мерапрыемстве прадстаўлены ўсе слаі, зацікаўленыя групы. Вельмі важна быць удзельнікам і пачуць з першых вуснаў кансалідаваную пазіцыю, можа, недзе паспрачацца, абмеркаваць і выпрацаваць канчатковы курс развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку", - лічыць прэм'ер-міністр.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў выбраны ўдзельнікам пятага Усебеларускага народнага сходуРазам з Андрэем Кабяковым удзельнікамі пятага Усебеларускага народнага сходу ад Маскоўскага раёна горада Мінска выбраны 61 чалавек. Сярод выбраных - міністр фінансаў Уладзімір Амарын, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Абламейка, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец і іншыя.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў выбраны ўдзельнікам пятага Усебеларускага народнага сходуПяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Чакаецца, што ўдзельнікамі мерапрыемства стануць 2,5 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі