Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

6 Снж 2017

"Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзена ў дар Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі


6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя "Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны" адбылася ў Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі, дзе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі правёў прэзентацыю і перадаў у дар факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" Каралеўскай бібліятэцы. Ён расказаў аб рэалізацыі міжнароднага выдавецкага праекта, які ажыццяўляўся НББ і Банкам БелВЭБ на працягу пяці гадоў.

Унікальнае факсіміле змяшчае электронныя копіі кніг вядомага гуманіста Францыска Скарыны, надрукаваных ім у Празе і Вільні. Шматтомнае выданне прадстаўляе сусветнай грамадскасці каштоўны пласт беларускай гісторыі і прэзентуе Беларусь як краіну з багатай самабытнай культурай.

Дырэктар Каралеўскай бібліятэкі Бельгіі Сара Ламенс выказала ўдзячнасць за такі значны дар, запэўніла беларускі бок у яго захаванасці і папулярызацыі, а таксама выказала пажаданне аб далейшым узаемадзеянні.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Каралеўстве Бельгія Аляксандр Міхневіч, першы сакратар пасольства Кірыл Грушэўскі, супрацоўнікі Каралеўскай бібліятэкі Бельгіі, вучоныя, пісьменнікі і выдаўцы дзвюх краін.

На заканчэнне сустрэчы адбылася аглядная экскурсія па будынку Каралеўскай бібліятэкі, у час якой кіраўнікі ўстаноў абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва, падзяліліся вопытам у сферы бібліятэчнай справы. Госці азнаёміліся з памяшканнямі, выставамі, сховішчам і рэдкімі выданнямі бібліятэкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі