Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

16 Feb 2018

Правядзенне Года малой радзімы дасць магчымасць зрабіць Беларусь яшчэ прыгажэйшай - Лукашэнка

Правядзенне Года малой радзімы дасць магчымасць зрабіць Беларусь яшчэ прыгажэйшай - Лукашэнка

16 лютага, Слуцк /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Правядзенне Года малой радзімы дасць магчымасць зрабіць Беларусь яшчэ прыгажэйшай. Упэўненасць у гэтым выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з работнікамі дражджавога завода і цукрова-рафінаднага камбіната ў Слуцку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт перакананы, што кожны павінен прыкласці магчымыя намаганні для таго, каб прыўнесці штосьці новае для развіцця, добраўпарадкавання таго месца, дзе ён нарадзіўся. І няважна, ідзе размова аб населеным пункце, вуліцы або дворыку, - усюды можна штосьці зрабіць, каб гэта месца стала яшчэ лепшым. Нават калі чалавек пасадзіць некалькі дрэў, гэта ўжо будзе яго асабісты ўклад.

"Кожны за гэты год павінен штосьці зрабіць, каб яшчэ прыгажэйшай стала наша краіна", - перакананы Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што па меры магчымасці трэба развіваць і неперспектыўныя вёскі, але асаблівы ўпор будзе зроблены на развіццё аграгарадкоў. У іх створаны і ў далейшым будуць паляпшацца ўсе неабходныя ўмовы для жыцця і побыту людзей, у тым ліку моладзі. Будучыня менавіта за аграгарадкамі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Мы нікуды ад гэтага не дзенемся і аграгарадкі будзем развіваць, за імі будучыня нашай беларускай вёскі", - сказаў Прэзідэнт.

На прыкладзе сваёй малой радзімы ён расказаў аб тым, што пасля таго, як там быў наведзены парадак, сітуацыя змянілася. І сёння ў цэлым у аграгарадках Беларусі людзям нараўне з работай прапануюцца дастойныя ўмовы жыцця, яны пачынаюць яшчэ больш цаніць тое месца, дзе жывуць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі