Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

12 Oct 2018

Лукашэнка і Пуцін пабывалі на малой радзіме беларускага Прэзідэнта

Лукашэнка і Пуцін пабывалі на малой радзіме беларускага Прэзідэнта

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля завяршэння афіцыйных мерапрыемстваў, звязаных з іх удзелам у V Форуме рэгіёнаў, удзялілі некалькі гадзін нефармальнай сустрэчы, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў расійскага лідара наведаць сваю малую радзіму ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін агледзелі дом, дзе рос будучы беларускі Прэзідэнт. Разам яны прагуляліся па вёсцы, палюбаваліся мясцовым хараством.

Пабывалі і на Трафімавай крыніцы, з якой Аляксандра Лукашэнку звязваюць не толькі цёплыя ўспаміны дзяцінства, але і сямейная гісторыя: у свой час крыніцу добраўпарадкаваў дзед Прэзідэнта - цясляр Трафім. Ад яго імя людзі і пачалі называць гэта месца. І сам кіраўнік дзяржавы прыклаў немалыя намаганні, каб захаваць і зрабіць гэта месца яшчэ прыгажэйшым.

Спецыяльна для высокага госця Прэзідэнт правёў экскурсію па добраўпарадкаванай тэрыторыі крыніцы. Разам з Уладзімірам Пуціным яны выпілі з крыніцы крыштальна чыстай вады, якая лічыцца гаючай.

Асаблівы антураж успамінам і экскурсіі па малой радзіме беларускага лідара надаў і транспарт, на якім перамяшчаліся прэзідэнты. Замест традыцыйнага для кіраўнікоў дзяржаў аўто прадстаўніцкага класа быў выбраны мадэрнізаваны аўтамабіль ГАЗ-69 60-х гадоў выпуску. Абышліся і без дапамогі вадзіцеля - Аляксандр Лукашэнка асабіста сеў за руль.

У спрадвечна беларускім стылі былі вытрыманы і прыгатаваныя для Уладзіміра Пуціна пачастункі, якія падаваліся ў родным доме Прэзідэнта Беларусі. Бліны і дранікі з печы каштавалі з полымя, з жару. Стравы беларускай кухні былі і ў меню асноўнага абеда кіраўнікоў дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі