Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Год малой радзімы ў Беларусі

Год малой радзімы ў Беларусі

5 Sep 2018

Лейтматывам беларускага павільёна на Маскоўскім кніжным кірмашы стаў Год малой радзімы

Лейтматывам беларускага павільёна на Маскоўскім кніжным кірмашы стаў Год малой радзімы

Фота прэс-службы пасольства Беларусі ў Раіі - БЕЛТА

5 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Лейтматывам нацыянальнага павільёна Беларусі на 31-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы стаў Год малой радзімы. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч сёння на цырымоніі адкрыцця павільёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па традыцыі кнігагандлёвае прадпрыемства "Белкніга" разам з выдавецтвамі прывезла даволі шмат кніжных навінак, - сказаў журналістам Аляксандр Карлюкевіч. - Перш за ўсё яны прысвечаны ключавым падзеям у грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці краіны. Гэта літаратура, прысвечаная Году малой радзімы, кнігі па краязнаўстве, краінавым турызме, кнігі, якія расказваюць пра нейкія асаблівасці Беларусі".

Паводле слоў міністра, кніжныя выдавецтвы Беларусі рэагуюць на просьбы пакупнікоў і наведвальнікаў маскоўскага кірмашу, а таксама беларусаў, якія жывуць у Маскве. "Гэта відаць і па масавых выданнях беларускіх класікаў, і па кнігах, якія прысвечаны беларускай мове, расказваюць пра галоўныя гісторыка-культурныя славутасці Беларусі", - падкрэсліў ён.

Беларусь прывезла на маскоўскі кірмаш шырокі асартымент мастацкай, адукацыйнай літаратуры, кніг з перакладамі на беларускую мову твораў іншых нацыянальных літаратур. "Шмат кніг, якія паказваюць сувязі беларускіх пісьменнікаў з пісьменнікамі Расіі, - канстатаваў Аляксандр Карлюкевіч. - Прычым гэта кнігі, выдадзеныя не толькі ў Беларусі, не толькі кнігі пісьменнікаў з Татарстана, Башкортастана, Удмуртыі, Чувашыі, Чачні, Калмыкіі, перакладзеныя на беларускую мову, але яшчэ і кнігі беларускіх аўтараў, выдадзеныя на мовах народаў Расіі".

Прадаўжаючы гэту тэму, міністр інфармацыі анансаваў круглы стол, прысвечаны сувязям беларускіх літаратараў, які адбудзецца 6 верасня ў дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі. У гэтым мерапрыемстве прымуць удзел расійскія перакладчыкі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы, дзеячы культуры.

Маскоўская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць у расійскай сталіцы з 5 па 9 верасня. Яна разгарнулася ў адным з самых вялікіх павільёнаў ВДНГ. Удзельнікамі выстаўкі-кірмашу сталі больш за 300 выдавецтваў з 25 краін, якія прадставілі звыш 100 тыс. найменняў кніг.

Фота прэс-службы пасольства Беларусі ў Раіі - БЕЛТА

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі