Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Jun 2018

Румынія зацікаўлена ва ўмацаванні адносін Беларусі і ЕС

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Румынія зацікаўлена ва ўмацаванні адносін Беларусі і ЕС. Аб гэтым сёння заявіў дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Румыніі Дэнуц Себасціян Некулэеску на сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У наступным годзе Румынія будзе старшынстваваць у ЕС. "Мы хацелі б пакласці новую цагліну ў фундамент адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю", - адзначыў дзяржсакратар румынскага МЗС.

Дэнуц Себасціян Некулэеску дадаў, што Румынія, будучы старшынёй у ЕС, мае намер удзяляць вялікую ўвагу супрацоўніцтву з усходнімі партнёрамі. Важнае месца ў плане старшынства Румыніі зойме лічбавая эканоміка. Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі гэты напрамак актыўна развіваецца.

У час сустрэчы бакі адзначылі, што двухбаковыя адносіны набіраюць пазітыўную дынаміку, і выказалі зацікаўленасць у тым, каб замацаваць яе. Баляслаў Пірштук лічыць, што цяперашні ўзровень тавараабароту ў памеры $150 млн - сціплы паказчык для магчымасцей дзвюх краін. "Можна было б паставіць перад сабой амбіцыйную задачу і падвоіць яго", - лічыць віцэ-спікер. На яго думку, за два-тры гады краіны маглі б дасягнуць гэтай мэты пры ўмове больш актыўнай работы паслоў, інвестараў. Сваю ролю ў актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва адыграюць і парламентарыі, якія, як адзначалася раней на сустрэчы, настроены на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі