Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Чэр 2017

Развіццё АПК, Аршанскага раёна і стварэнне вытворчасцей - Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана

Развіццё АПК, Аршанскага раёна і стварэнне вытворчасцей - Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана26 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод разгледжаных на сустрэчы пытанняў - развіццё аграпрамысловай сферы ў складзе Кіраўніцтва справамі, стварэнне новых вытворчасцей, а таксама сітуацыя на шэрагу прадпрыемстваў у Аршанскім раёне, адносна якіх Віктару Шэйману было даручана дасканала прааналізаваць бягучы стан спраў.

Кіраўніку дзяржавы даложана аб рэфармаванні холдынга "Агракамбінат "Мачулішчы". Стаіць задача развіваць у арганізацыях холдынга замкнёны цыкл, які ўключае вытворчасць, перапрацоўку і рэалізацыю прадукцыі.

Раней частка актываў аграхолдынга ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях была перададзена ў камунальную ўласнасць. Астатнія прадпрыемствы будуць мадэрнізаваны, таксама з улікам неабходнасці актыўнай работы па прасоўванні канечнай прадукцыі ў розныя краіны і рэгіёны свету, асваення новых напрамкаў вытворчасці, у прыватнасці індычыны.

Абмеркавана таксама работа ТАА "Белаграферт". Гэта прадпрыемства размешчана ў Гродзенскай вобласці і займаецца выпускам новых відаў угнаенняў. Першы этап магутнасцю 120 тыс. т у год ужо запушчаны. Другі этап аналагічнай магутнасці будзе рэалізаваны ў 2017-2018 гадах. На 2019-2020 гады запланавана рэалізацыя трэцяга этапу па выпуску мікрабіялагічных і комплексных арганамінеральных угнаенняў. Як вынік, будуць створаны новыя высокааплатныя рабочыя месцы.

Віктар Шэйман таксама далажыў аб праведзеных праверках на прадпрыемствах Аршанскага раёна, сярод якіх інструментальны завод, завод прыбораў аўтаматычнага кантролю, авіярамонтны завод. Адносна развіцця адпаведных вытворчасцей вядзецца актыўная сумесная работа з Саветам Міністраў і мясцовымі ўладамі, вызначаны перспектывы. Асноўная задача - выпуск якаснай запатрабаванай прадукцыі як унутры, так і за межамі краіны.

Кіраўніку дзяржавы было падрабязна даложана аб рабоце авіярамонтнага завода, існуючых праблемных пытаннях, перспектывах асваення новых рынкаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць вынікі выканання інвестыцыйных абавязацельстваў уласнікамі прадпрыемства і ў цэлым рэалізацыю распараджэнняў Прэзідэнта адносна завода, якія былі падпісаны ў 2011 і 2016 гадах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі