Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Sep 2016

Паслы Беларусі і Грэцыі абмяняліся думкамі аб актывізацыі супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай сферы

27 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грэцыі ў РФ Андрэас Фрыганас сёння на сустрэчы ў Маскве абмеркавалі магчымасці актывізацыі супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай сферы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па пытаннях актывізацыі беларуска-грэчаскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, - праінфармавалі ў пасольстве. - Адзначана ўзаемная зацікаўленасць у развіцці ўзаемадзеяння паміж МЗС, пашырэнні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін".

Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грэчаскай Рэспублікай быў падпісаны 5 сакавіка 1992 года. Па выніках 2015 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў $31,29 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі