18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 40-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СОРБ) адбудзецца 19-20 мая ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць уплыў развіцця геапалітычнай сітуацыі ў свеце на бяспеку ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, ход выканання Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з тэрарызмам і іншымі праявамі экстрэмізму на 2014-2016 гады, а таксама пытанні правядзення нарады кіраўнікоў (начальнікаў штабоў) нацыянальных антытэрарыстычных цэнтраў краін СНД.
Акрамя таго, на сустрэчы будуць падведзены вынікі работы Антытэрарыстычнага цэнтра СНД у 2015 годзе і праведзенага пасяджэння каардынацыйнага савета і тэхнічнага камітэта Аб'яднанага банка гэтых органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц СНД па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.
Плануецца таксама абмеркаваць вынікі пасяджэнняў камісій СОРБ па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, інфармацыйнай бяспецы, супрацоўніцтве ў сферы папярэдняга следства і забеспячэнні бяспекі міжнародных транспартных зносін.