Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Дзень беларускага пісьменства ў Хойніках
Улада
Дзіцячае Еўрабачанне-2010
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2010

Палата прадстаўнікоў звярнулася да Прэзідэнта Беларусі з прапановай правесці 7 верасня пазачарговую сесію

30 чэрвеня, Мінск /Аляксандр Сухаверхі - БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі звярнулася да Прэзідэнта з прапановай правесці 7 верасня пазачарговую сесію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведная пастанова прынята сёння на пасяджэнні ніжняй палаты беларускага парламента.

Тлумачачы гэту ініцыятыву, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Васіль Байкоў адзначыў, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу, каб нарматыўна-прававыя акты, якія датычацца дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, уступалі ў дзеянне не раней як праз 3 месяцы з часу іх прыняцця.

На пазачарговай сесіі прапануецца разгледзець законапраекты аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год, бюджэце Дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны, Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама папраўкі ў Падатковы і Бюджэтны кодэксы. Своечасовае прыняцце законапраектаў дасць магчымасць суб'ектам гаспадарання і грамадзянам дэталёва вывучыць гэтыя нарматыўна-прававыя акты і падрыхтавацца да работы ў новых умовах, падкрэсліў Валерый Байкоў.-0-

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз