Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Снж 2011

Палата прадстаўнікоў прыняла бюджэт на 2012 год у першым чытанні

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 16 снежня прыняла ў першым чытанні праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту на наступны год, згодна з законапраектам, прагназуецца ў памеры каля Br141 809,7 млрд. (27,8 працэнта ВУП). Асноўныя крыніцы падатковых даходаў: падатак на дабаўленую вартасць (32,2 працэнта), падатак на прыбытак (10 працэнтаў), падаходны падатак (10,8 працэнта), падаткавыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці (17,9 працэнта), акцызы (8 працэнтаў).

На 2012 год фарміраванне рэспубліканскага бюджэту праведзена на бездэфіцытнай аснове.

Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказальнікі па бюджэтах рэгіёнаў і Мінска на наступны год былі распрацаваны ў тым ліку на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічнаму развіццю.

Мерапрыемствы ў галіне падатковай палітыкі, улічаныя ў праекце рэспубліканскага бюджэту на 2012 год, павінны палепшыць адміністраванне падаткаў, адапціраваць стаўкі да новых цэнавых умоў, павысіць збіраемасць даходаў бюджэту, зменшыць падатковую нагрузку на малы і сярэдні бізнес, стымуляваць вытворчасць высокатэхналагічных тавараў.

У 2012 годзе асноўнымі мэтамі для сектара дзяржаўных фінансаў будуць з'яўляцца павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона малазабяспечаных катэгорый насельніцтва.

У наступным годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі, іншыя выплаты,сродкі на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Акрамя таго, прыярытэтамі бюджэтнай палітыкі вызначаны ахова здароўя і адукацыя.

Таксама ў першым чытанні прыняты законапраект "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь".

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз