Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Май 2010

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі ствараецца ў Беларусі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі" ствараецца ў Беларусі. Указ аб гэтым нумар 273 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 25 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Такім чынам, у краіне фарміруецца спецыялізаваная арганізацыя па комплекснаму суправаджэнню інвестараў (перш за ўсё замежных).

Агенцтва ствараецца на аснове існуючага РУП "Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва", якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства эканомікі, шляхам яго пераўтварэння.

Асноўным прадметам дзейнасці агенцтва з'яўляецца забеспячэнне прыцягнення інвестыцый у Беларусь, у тым ліку пры прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.

Агенцтва падпарадкоўваецца ўраду і падкантрольна наглядальнаму савету, які ажыццяўляе каардынацыю работы і кантроль за яго дзейнасцю, і прадстаўляе інтарэсы дзяржавы па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Беларусь, у тым ліку пры прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.

Новы статус дасць магчымасць агенцтву весці паўнацэнную работу з органамі дзяржаўнага кіравання, забяспечваць якаснае і аператыўнае ўзаемадзеянне інвестараў і рэгіянальных органаў кіравання, стаць "адным акном" для інвестараў незалежна ад спосабу іх прыходу ў Беларусь, а таксама павысіць эфектыўнасць правядзення прыватызацыйных працэсаў у краіне і прыцягнення інвестыцый у эканоміку Беларусі.-0-

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз