19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня 2011 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Цырымонія будзе праходзіць у Палацы Рэспублікі. Пасля яе завяршэння адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў.
Мерапрыемства будзе трансліравацца па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Пачатак прамой трансляцыі - 12.50 (па мінскім часе).
Увазе тэлеканалаў, зацікаўленых у атрыманні прамой трансляцыі цырымоніі ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прапануюцца спадарожнікавыя параметры:
21 January 2011
1000-1200 UTC
EUTELSAT W3A 7 deg East
DOWNLINK FR.:11005 MHZ POL Y
SD 625 4.3 50Hz DVBS QPSK 6.6665 Ms/s FEC 7/8,
RoF 0.35 (11_SD MPEG2 422 10.7514 Mbps)
OP MODE: HIGH QUALITY
AUDIO1: SOUND MONO
AUDIO2: SOUND MONO.