Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліп 2017

МУС Беларусі і паліцыя Абу-Дабі будуць развіваць супрацоўніцтва

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС Беларусі і Генеральны штаб паліцыі Абу-Дабі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне барацьбы са злачыннасцю. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС, паведамляе БЕЛТА.

Цырымонія падпісання адбылася на сустрэчы дэлегацыі паліцыі ААЭ на чале з камандуючым паліцыяй Абу-Дабі Махамедам Хальфанам аль-Ромні з міністрам унутраных спраў Беларусі Ігарам Шуневічам і начальнікам Акадэміі МУС Уладзімірам Бачылам.

Ігар Шуневіч адзначыў, што дзякуючы дынаміцы палітычных кантактаў паміж краінамі закладзена трывалая аснова для пабудовы плённага дыялогу, заснаванага на ўзаемнай павазе і даверы. "Можна з упэўненасцю заявіць, што двухбаковыя адносіны ў праваахоўнай сферы выйшлі на ўзровень стратэгічнага супрацоўніцтва. Важнейшым напрамкам узаемадзеяння, якое з'яўляецца ўзорам для пераймання, застаецца абучэнне ў Беларусі эмірацкіх супрацоўнікаў, якое праводзіцца з 2006 года", - падкрэсліў міністр.

Прадстаўнікі паліцыі ААЭ падзякавалі беларускім калегам за шматгадовае эфектыўнае ўзаемадзеянне, высокі ўзровень арганізацыі заняткаў з супрацоўнікамі і адзначылі, што падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні - гэта новы этап ва ўмацаванні партнёрскіх адносін паміж ведамствамі.

З магчымасцямі ў сферы абучэння, у тым ліку кароткатэрміновымі курсамі, члены дэлегацыі азнаёміліся ў час наведвання Акадэміі МУС і Міжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі.

Замежныя госці таксама сустрэліся з прадстаўнікамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Праграмай візіту прадугледжана наведванне базы АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама і СПБТ "Алмаз" МУС для азнаямлення з магчымасцямі абучэння супрацоўнікаў паліцыі ААЭ па розных напрамках баявой падрыхтоўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі