Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2017

Міністр замежных спраў Анголы наведае 25-27 чэрвеня Беларусь

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Анголы Джордж Рэбелу Пінту Шыкоці наведае 25-27 чэрвеня з афіцыйным візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час візіту запланавана сустрэча кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Анголы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Плануецца, што бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - праінфармавалі ў ведамстве.

Чакаецца, што міністр замежных спраў Анголы сустрэнецца з прадстаўнікамі кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, наведае шэраг буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Па выніках яго візіту плануецца ўзгадніць у Мінску асноўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-ангольскага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі