Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Врс 2017

Макей падкрэслівае неабходнасць больш глыбокага і ўсёабдымнага супрацоўніцтва ў рэгіёне ЦЕІ

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на палях 72-й сесіі Генасамблеі ААН у якасці старшыні правёў сустрэчу краін - удзельніц Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, у час якой падкрэсліў неабходнасць больш глыбокага і ўсёабдымнага супрацоўніцтва ў рэгіёне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"У сваім выступленні Уладзімір Макей падкрэсліў неабходнасць больш глыбокага і ўсёабдымнага рэгіянальнага супрацоўніцтва па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. У час сумеснага мерапрыемства міністры замежных спраў абмеркавалі вынікі работы ЦЕІ ў гэтым годзе і намецілі прыярытэты дзейнасці аб'яднання на будучы перыяд", - расказалі ў прэс-службе.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама правёў у ААН у якасці сустаршыні другую міністэрскую сустрэчу дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у групе аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу. Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве міністраў замежных спраў Беларусі і Коста-Рыкі. У ім прынялі ўдзел памочнік Генеральнага сакратара ААН па пытаннях палітыкі каардынацыі і міжустаноўскага ўзаемадзеяння Томас Гас, выканаўчы сакратар Эканамічнай камісіі ААН для краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна Алісія Барсена і памочнік Генеральнага сакратара ААН/рэгіянальны дырэктар ПРААН па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і СНД Джыхан Султанаглу.

Па выніках сустрэчы былі прыняты міністэрская дэкларацыя, якая замацоўвае мэты і задачы работы групы аднадумцаў, а таксама дарожная карта, у якой закладзены алгарытм дзеянняў для рэалізацыі асноўнай задачы на будучы перыяд - распрацоўкі і прыняцця доўгатэрміновай стратэгіі ААН у падтрымку ўстойлівага развіцця краін з сярэднім узроўнем даходу.

У прэс-службе МЗС растлумачылі, што ў адпаведнасці з класіфікацыяй Сусветнага банка да катэгорыі краін з сярэднім узроўнем даходу адносяцца 109 дзяржаў. На іх долю прыпадае больш за трэць сусветнага ВУП, чвэрць сусветнага экспарту і імпарту. Пры гэтым 73 працэнты беднага насельніцтва планеты пражываюць менавіта ў гэтых краінах.

Беларусь уваходзіць у верхнюю, найбольш развітую, катэгорыю краін з сярэднім узроўнем даходу. Паводле прапановы Беларусі, Коста-Рыкі і шэрага іншых дзяржаў, у штаб-кватэры ААН у 2016 годзе была сфарміравана група аднадумцаў для актыўнага адстойвання інтарэсаў гэтых краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі