Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Кст 2017

Макей: Беларусь удзячна РКЦ за канструктыўны падыход да захавання міжканфесійнай згоды

4 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь удзячна Рымска-каталіцкай царкве за канструктыўны і ўзважаны падыход да захавання міжканфесійнай згоды. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 кастрычніка на мерапрыемстве з нагоды адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каталіцызм з'яўляецца адной з галоўных традыцыйных рэлігійных канфесій у Беларусі, - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - На працягу стагоддзяў у Беларусі мірна суіснуюць і ўзаемадзейнічаюць розныя рэлігіі і канфесіі, фарміруючы па-сапраўднаму ўнікальнае культурнае аблічча нашай краіны. Гэта прадмет асаблівай гордасці і важкі ўклад нашай краіны ў забеспячэнне міру і бяспекі ў свеце".

"Мы ўдзячны за канструктыўны і ўзважаны падыход Рымска-каталіцкай царквы да захавання міжканфесійнай згоды ў Беларусі, да імкнення вырашаць магчымыя пытанні шляхам дыялогу, для якога характэрны ўзаемная павага і разуменне", - сказаў Уладзімір Макей.

Як лічыць міністр, удзел у цяперашніх урачыстасцях намесніка Дзяржаўнага сакратара Ватыкана Джавані Анджэла Бечу пацвярджае высокі ўзровень двухбаковых кантактаў і нязменную ўвагу Святога Прастола да нашай краіны. Уладзімір Макей выказаў надзею на далейшае паспяховае развіццё супрацоўніцтва са Святым Прастолам ва ўсіх сферах.

Уладзімір Макей пажадаў Апостальскаму нунцыю і калектыву плённай працы ў сценах новага будынка, дзе павінны нараджацца новыя ідэі, накіраваныя на развіццё далейшага супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана.

У цырымоніі адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры прынялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, намеснік Дзяржаўнага сакратара Ватыкана Джавані Анджэла Бечу, Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Габар Пінтэр, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі