26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 26 верасня сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Робертам Райлі ў сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У час сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-амерыканскіх адносін і перспектывы іх развіцця", - расказалі ў ведамстве.