Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Врс 2016

Лукашэнка: Вынікі рэферэндуму ў Азербайджане сведчаць аб высокай ступені даверу грамадства да праводзімага курсу

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нагоды пераканаўчай падтрымкі грамадзянамі Азербайджана прапанаваных канстытуцыйных змяненняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вынікі рэферэндуму красамоўна сведчаць аб высокай ступені даверу азербайджанскага грамадства да праводзімага Вамі палітычнага і эканамічнага курсу, накіраванага на захаванне стабільнасці, умацаванне дэмакратычных каштоўнасцей, далейшае ўсебаковае развіццё дзяржавы і прагрэс", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі