Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Сак 2017

Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Вечнай славы ў Ашхабадзе

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Вечнай славы мемарыяльнага комплексу "Народная памяць" у Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мемарыяльны комплекс, які займае плошчу 650 тыс. кв.м, быў адкрыты ў кастрычніку 2014 года. Тут размешчаны помнік у гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама манументы ў памяць загінулых у Геок-Тэпінскай бітве (1881 год) і ахвяр Ашхабадскага землетрасення (6 кастрычніка 1948 года).

Помнік загінулым у Вялікай Айчыннай вайне быў адкрыты ў 1970 годзе ў гонар 25-годдзя Перамогі. Пяць 27-метровых стэл, размешчаных на п'едэстале ў выглядзе васьміканцовай зоркі, увасабляюць кветку, што раскрываецца.

Помнік ахвярам Ашхабадскага землетрасення ўяўляе сабой бронзавую скульптуру быка вышынёй 10 м, які ўтрымлівае на рагах расколатую Зямлю. Скульптура ўстаноўлена на абліцаваным мармурам цокалі вышынёй 24 м. У аснову задумы пакладзена легенда пра быка, які ўтрымлівае на сваіх рагах Зямлю.

Манументы акружаны фантанамі, газонамі і кветнікамі. Побач з комплексам узведзены музей і будынак для садака - прынясення добраахвотнай ахвяры ў імя Алаха.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі