20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Лядніцкую Ілону Аляксандраўну - намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка;
Машніну Алену Мікалаеўну - членам праўлення Нацыянальнага банка;
Гарагляда Дзяніса Іванавіча - членам праўлення Нацыянальнага банка;
Мурына Дзмітрыя Леанідавіча - членам праўлення Нацыянальнага банка;
Еўдачэнку Андрэя Аляксандравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў;
Дапкюнаса Андрэя Вадзімавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Славенія, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ);
Краўчанку Алега Іванавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі;
Уцюпіна Паўла Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан;
Ермаловіча Максіма Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і па сумяшчальніцтве ў Ірландыі;
Рэуцкага Дзмітрыя Васільевіча - намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі;
Козыра Уладзіміра Уладзіміравіча - начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Мінску і Мінскай вобласці.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Чарткова Сяргея Валер'евіча - генеральным дырэктарам ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання";
Гур'янава Аляксандра Яўгенавіча - першым намеснікам міністра замежных спраў;
Алейніка Сяргея Фёдаравіча - намеснікам міністра замежных спраў;
Ткача Паўла Мікалаевіча - першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі;
Мікулёнка Дзмітрыя Міхайлавіча - першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;
Маслава Сяргея Мікалаевіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Дзядкова Мікалая Леанідавіча - кіраўніком спраў Магілёўскага аблвыканкама.