Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Ліс 2016

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю Фідэля Кастра

Фідэль Кастра26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада выказаў шчырыя спачуванні і пажаданні стойкасці і мужнасці Старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Раулю Кастра Русу, а таксама народу Кубы ў сувязі са смерцю Лідара Кубінскай Рэвалюцыі Фідэля Кастра Руса. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"З вельмі глыбокім смуткам даведаўся пра смерць майго Сябра і Вашага Брата", - гаворыцца ў спачуванні.

"Фідэль Кастра назаўсёды ўвайшоў у гісторыю, як палымяны патрыёт, які прысвяціў сваё жыццё самаадданаму служэнню Радзіме і ідэалам Кубінскай Рэвалюцыі. З'яўляючыся кіраўніком невялікай карыбскай дзяржавы, ён стаў палітычным дзеячам планетарнага маштабу, які аказаў значны ўплыў на развіццё падзей у свеце ў XX стагоддзі і на перспектыву", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле яго слоў, паслядоўная рэзультатыўная дзейнасць Фідэля Кастра стала каталізатарам фарміравання такіх адметных рыс кубінскага народа, як свабодалюбнасць і гатоўнасць цвёрда адстойваць свае погляды. "Для ўсіх нас і міжнароднай супольнасці яго вялікая асоба застанецца прыкладам нязломнага і сумленнага чалавека, сапраўднага народнага і нацыянальнага лідара, яркім прыкладам для саратнікаў і паслядоўнікаў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - У Беларусі вельмі высока цэняць выключныя намаганні і важкі ўклад Фідэля Кастра ў развіццё двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі. Яго светлае імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю станаўлення беларуска-кубінскага стратэгічнага партнёрства".

"Мой дарагі Сябар Фідэль да апошніх дзён свайго жыцця прадаўжаў нестомную работу на карысць грамадзян Кубы і братэрскіх народаў. Вялікую каштоўнасць маюць для мяне разумныя думкі і парады, якімі ён дзяліўся са мною. Упэўнены, што гэты бясцэнны скарб будзе і далей дапамагаць мне ў дзяржаўнай дзейнасці і асабістым жыцці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да Рауля Кастра, ён адзначыў: "Рауль, мы страцілі не толькі роднага і дарагога чалавека, мы страцілі мысліцеля, замены якому пакуль няма!"

Кніга спачуванняў у сувязі са смерцю Фідэля Кастра адкрыта ў кубінскім пасольстве ў Мінску

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга спачуванняў у сувязі са смерцю лідара кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра адкрыта ў пасольстве Кубы ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

Пакінуць запіс у Кнізе спачуванняў можна будзе па 4 снежня з 9.00 да 13.00 і з 15.00 да 18.00.

Фідэль Кастра памёр на 91-м годзе жыцця.

Фідэль Кастра - кубінскі рэвалюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч - нарадзіўся 13 жніўня 1926 года. Са снежня 1976 года на працягу 30 гадоў быў старшынёй Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы, з'яўляўся таксама галоўнакамандуючым Рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі і старшынёй Савета нацыянальнай абароны краіны. У выніку пагаршэння стану свайго здароўя 31 ліпеня 2006 года Фідэль Кастра перадаў абавязкі і паўнамоцтвы кіраўніка Дзяржсавета і Савета Міністраў свайму брату Раулю Кастра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі